кі Калінк. Глей у рацэ — жырная сівая гліна. Бакшты Іўеў. Глей — сівая зямля ў рацэ, яна ліпучая, як гліна, ліпніцца за ногі. Рыбчына Віл. Глей — поле, дэ гліна. Смаляніца Пруж. Сіва гліна — гэто глей, а гэто моцна гліна: як замажаш шчыліну, то доўго дзяржыць, як цымэнт. Баброўнікі Гарад. У рэццы глей такі вяскі, як гліна. Палік Барыс. 4. Мул. На дне рэчкі глей — асада. Жодзішкі Смарг. Глей — грась, смуга. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. літ. gléinia, gléinė 'клейкая, ліпкая зямля, гразь, зямля з белымі слаямі, мокрая гліна' (Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. Мн., 1, 1971, 92—93).
ГЛЕЙМЫ мн. Плыты. Глеймы звязвалі віткамі з лазы. Індра Красл.
ГЛЕЙЧАН м. цясл. Клямар. Глейчан прыбіць да адной сцяны і да другой, тады сцяна не разойдзіцца. Гемзы Шальч.
ГЛЕЙЧУНА ж. Глеістая зямля. Глейчуна — крэпкая зямля, не рассыпаецца, глейная, слаёк чорнага, слаёк белага, як ба пры гліне, бывае і жвіру ест. Гемзы Шальч.; гл. глей.
ГЛЕЮГА ж. Тое ж, што і глейчуна. Глеюга — плахая зямля. Крэва Смарг.; гл. глей.
ГЛЁВАЗЫТЫ незак. Чмякаць, неакуратна есці. Много зубыв ныма, то ны йісьць, а оно глёвазыть. Сіманавічы Драг.
ГЛЁК гл. ГЛЯК.
ГЛЁЎКІ прым. 1. Ацеслівы, недапечаны. Глёўкі хлеб — сеў на ніжнюю скарынку, глёўкі хлеб бярэцца за зубы. І бліны глеўкія могуць быць. Кузьмічы Люб. Хлеб глёўкі — сыры, як печ не накалена, лепіцца. Азяраны Раг. Сыры, глёўкі хлеб. Рудня Чэрв., Пасека Ст.-Дар. Недапечаны хлеб — глёўкі, клейкі, хоць у сцяну ляпі. Сама паследня гаспадыня спячэ глёўкі хлеп. Рудня Астравітая Чэрв. Глёўкі хлеб — сыраваты і праснаваты. Малыя Аўцюкі Калінк. ∇ Вот хлеп удаўся дык удаўся, ножам ня рэж, толькі лышкай еш. Кураполле Паст. 2. Вадкаваты, вадкі. Як малако не адагрэта — сыр глёўкі. Кураполле Паст. 3. Гразкі, вязкі. Зямля глёўкая, нельга араць, коні грузаюць. Шкураты Браг. Цяпер зямля глёўкая, няхай троху ачахне. Вецярэвічы Пух. У нас глёўкі агарод. Азяраны Раг. Глёўкая зямля на агародзі. Багушэвічы Бярэз.; гл. глей.
ГЛЁЎКО прысл. Гразка, мокра. Вада стаяла на градах, було глёўко. Пасека Ст.-Дар.
ГЛІДЗЕЦЬ незак. Даглядаць, карміць. Мяне глідзелі, што нада, то давалі. Кемялішкі Астр.
ГЛІЗАВЫ прым. Клейкі, ліпкі. Мука брытка, бо блінцы глізавы, такія клейкія. Ісерна Слуц.
ГЛІЙЧАК м. Грунтвага, ватэрпас. Як будуеш што, патрэбны глійчак. Ахрэмаўцы Брасл.
118 👁