Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
гілея i стары можа гілець. Міратычы Карэл.; параўн. літ. gyliŭoti перан. шалець'. ГІЛЁК м. Toe ж, што i г i л ь I. Гілёк — чырвоная брушка, зімой прылятаіць у дзярэўню, а летам — у лясу. Кураполле Паст. Гількі — пташэчкі маленькія, шэрэнькія. Гемзы Шальч. ГІЛЁНЬ, ГІЛО'НЬ ж. Джала. Гілёнь упусціла пшчала. Пшчала мае гілонь. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. gyluotils тж' (ЛТ, 172). ГІ'ЛІК м. Toe ж, што i г і ль I. Гілікі — птушачкі такія. Малахоўцы Бар. Гілікі — краснапузенькія верабейкі. Пасека Ст.-Да)э. Гілікі зімой прылятаюць да людзей, тут цяплей. Малаховы Бар. ГІЛО'С, ГГЛЁС м. Toe ж, што i гез. Гілос бывая летам, як мноеа бонкаў. Сапоцкіна Гродз. Пройдзя гілёс i дзе ён naдзенецца. Крэва Смарг.; параўн. літ. gyliŭs тж'. ГІЛЬ I м. заал. Снягір. Гіль — птушка, пат чэравам чырвоно, a зверху сіва. Раскажы ты праз гіля. Міратычы Карэл. Гіль — птушка, брушка красненькая, a плечы сівенькія. Caланое Віл. У гіля красная брушка, a ў сініцы жоўтая. Ахрэмаўцы Брасл. Гілі быльнік абдзёўоваюць зімой каля платоў. Глівін Барыс. Гілі зімой na дрэве чапляюцца i дзюбаюць. Гемзы Шальч. Гіль — красная красівая птушка. Старыя Tpoкі Трак., Сапоцкіна Гродз. Гіль— зімова птушка. Мсцібава Ваўк. Гіль — птушка, як сінічка, красненькая пад волюшкам. Саланое Віл. Гіль галубуваты, а брушка красненькая. Азяраны Раг. ГІЛЬ II м., ГІЛГ, ГІЛЕ' мн. заал. Разнавідиасць авадня. Гіль — такая мушка, яе сільна баяцца коні. Паляцкішкі Воран. Гіль — меншы авадня, кусая коней летам. Дакудава Лід, Гіль як уп'ецца — да крыве. Новікі Гродз. Авадзень, a na-npoстаму — гіль. Магуны Паст. Гіль кусая кароў, яны гілююць. Я вам злаўлю гіля. Быстрыца Астр., Магуны Паст., Жодзішкі Смарг. Гіль— што як тне коней, аш кроў. Яны прат Пятром, прат сенакосам. Крэва Смарг. Гілі каню ў нос натта лезуць, яны жаўтаватыя, паласатыя, коні іх баяцца. Альхоўка Навагр. Гілі кусаіцца жарка. Малькуны Ігн. Гілі кусушчыя, коні іх баяцца. Жодзішкі Смарг. Гілі шэранькія, небальшыя. Гемзы Шальч. Размаітых мух многа: гілі, сляпні. Стральцы Гродз. Гілі кусаюцца. Швэды Вільн. Сляпакі меншыя, гілі вялікія. Чычалі Швянч. Гілі кусаюць карову. Галоўні Воран. Гілёў на каровах аш чорна. Вялікія Баяры Шчуч. Вельзныя гіле напалі на коне, рады німа. Кіралі Шчуч. Гіле рабыя. Новікі Гродз. Гіле кусаюц кароў. Парэчча Гродз.; параўн. літ. gylys тж' (ЛТ, 172). ГІЛЯВА'ЦЬ незак. l.'Toe ж, што i г з і т і се. Гілююць каровы, як гілі кусаюць. Саланое Віл., Быстрыца Астр., Тайна Лаг. Г i ль як нападзе, эх i гілююць каровы. Магуны Паст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абдзёўбваюць, гіляваць, разнавідйасць, упецца
11 👁
 ◀  / 513  ▶