Жалезныя шпяні ў плузе, на якія насаджваюцца драўляныя ручкі. Гегні ў плузе, на іх накладаюцца дзеравяныя ручкі. Мсцібава Ваўк.; параўн. літ. gẽgnė 'драўляная рама ў рыбалоўнай снасці, сетка з такою рамаю' (ЛТ, 172).
ГЕГНЯ ж. Драўляны шпень у ярме. У ярме ўдаўбана наглуха гегня, каб бык не вышаў з ярма. Гемзы Шальч.; гл. гегні.
ГЕЗ зб. м. Сляпні, авадні. На коровы гез напав і началі гзітісе. Курашэва Чыж., параўн. польск. giez 'авадзень'.
ГЕЛДАЦЬ незак. экспр. Хутка есці, глытаць. Гелдая, як індык — так шыбко есць. Міратычы Карэл.
ГЕЛІЦЦА незак. Прыкідвацца хворым, ленавацца. Хто не хоча рабіць — будзя геліцца. Чаго ты гелісся? Якой хваробы! Каўняны Гродз.; гл. геліць.
ГЕЛІЦЬ незак. безас. Балець. Мне жывот стаў геліць, можа, бок, нага геліць. Нешто геліць бруха. Жылі Іўеў. От ногу геліць — зімна. Старыя Смільгіні Воран. Нудзіць, ванітаваць. Ката геліць, нада выгнаць вон. Саланое Віл. Жадаць, хацець, карцець. Ужо старый, а яшчэ геліць жаніцца. Рагулішкі Даўг. Бабка памерла, то яму геліць жаніцца. Малькуны Ігн. Яму геліць жаніцца. Гемзы Шальч.; параўн. літ. gélti 'ныць'.
ГЕМЗОВЫ прым. Шаўровы. Колісь пуд вэсіеле купів я собіе гемзовы чоботы. Курашэва Чыж.
ГЕРАШ м. Дэраш (масць каня). Быў у мяне конь гераш, такі быстры. Дзяніскавічы Ганц.
ГЕРАШАВАТЫ прым. Бела-чырвоны. У герашаватага каня белая шэрсць змешана з чырвонай. Дзяніскавічы Ганц.
ГЕРГА ж. Тое ж, што і гега II. У полі, дзе жвіравата, там герга ест. Як высякалі агонь, то гергу красалі. Мсцібава Ваўк.; параўн. гергаўка.
ГЕРГАЎКА ж. Тое ж, што і гега II. Гергаўка моцная, што сталь, яна гострая, гэта такі белы камянь, гергаўку трудна разбіць. Бывала, казалі: «Дай мне гергаўкі агонь выкрасіць. Прывязі мне гергаўкаў». Кіралі Шчуч. ∇ Скупы, як гергаўка. Кіралі Шчуч.; параўн. літ. gérgužė, gargãžė 'крамяністы камень; вельмі цвёрды прадмет'.
ГЕРГАЦЬ незак. Тое ж, што і гагаць. Гусі гергаюць. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. літ. gérgėti, gargėti 'тж'.
ГЕРГЕЛІЦЬ незак. перан. Балбатаць. Бабы гергеліць і гергеліць, як гусі. Малькуны. Ігн.; параўн. літ. gargaliúoti 'тж'.
ГЕРГУНЫ мн. Мянушка людзей тых вёсак, дзе гавораць па-літоўску. Жодзішкі Смарг.; параўн. літ. gérgėti 'балбатаць, невыразна гаварыць', gárgė 'невыразная, незразумелая гаворка'.
ГЕРЗАЦЬ незак. Падплятаць. Калісьці герзалі лапці, каб
80 👁