Старонка 44
/ 513
АБРЫХЛЫ прым. Тое ж, што і а б р ы з г л ы. Абрыхлая малако. Ракаўскія Швянч. АБРЫЦЯ гл. АБРОЦЬ АБРЫШШЫ прым. Тое ж, што і а б р ы з г л ы. Наліла абрышшая малако. Ракаўскія Швянч. АБРЭЗАК м. Кавалак (матэрыі). Абрэзак вазьмі, сшый ляльцы што-небудзь. Беразіно Докш. АБРЭЗВАЦЬ незак. Чысціць. Абрэзваюць лупіны з бульбы. Масілавічы Сл. Пайду абрэзваць картоплі. Ванелевічы Кап. АБСЕЎ, АПСЕЎ, ОБСІВ м. Незасеяная палоска поля. Абсеў — латка на полі. Глівін Барыс. Абсевы пакінуў, плоха сеяў. Мішневічы Шум. Зрабіў апсеў, аммыліўся, тут пакінуў загон пусты — і праз гот дзве смерці. Альхоўцы Лях. Як зробіць апсеў, то, кажуць, памрэ той чалавек. Дзяніскавічы Ганц. Ныдосіяв, дай обсів. Сіманавічы Драг. АБСІКАЦЬ, АПСЕКАЦЬ незак. Абсякаць. Вы абсікайце куп'ё [карані з зямлёю]. Мішневічы Шум. Ён апсекая галье сасны. Любішчыцы Івац. Паслалі апсекаць карэня. Малахоўцы Бар. АБСМУКТАНЫ дзеепрым. Абсмактаны. Абсмуктаны хлеб, аддай курам. Ухвала Круп. АБСНОЎКІ мн. Палоскі на тканіне. У палоску палатно — у абсноўкі. Ухвала Круп. АБСТАВІЦЬ зак. Паставіць вакол чаго-н. Кругом стала абставіў новыя крэслы. Ахрэмаўцы Брасл. АБСЦЁБАНЫ дзеепрым. Абабіты, абмалочаны. Абсцёбаныя макушкі жыта. Мішневічы Шум. АБСЦЁБАЦЬ зак. Абабіць, абмалаціць. Абсцёбалі жыта — аббілі. Мішневічы Шум. АБТАЎЧЫ зак. Ачысціць ад шалупіння. Луску абтаўчэш з ячменю. Грыкені Вільн. АБТРЯПАЦЬ зак. Ачысціць ад кастры. Абтряплі жменю ільну, верёўку нада бі звіць, каромісел зачапіць. Мішневічы Шум. АБУВАННЯ зб. н. Абутак. Як быстра абування рвецца. Валынцы В.-Дзв. Абування купяць. Мярэцкія Глыб. Абування дзецям нада: у іх абування благоя. Асавец Віл. АБУВЕ зб. н. Тое ж, што і а б у в а н н я. Я не маю такога абувя, кап у ногі было цёпла. Мсцібава Ваўк. Абуве было такое: хадаке, лапці, трэпы, ніцянікі. Пацаўшчына Дзятл. АБУДВА гл. АБАДВА АБУДЗІЦЦА зак. Прачнуцца. Я абудзіўся рана. Асташына Навагр. АБУЗА ж. Лішні клопат, цяжар. Не захацела [дзецям] абузай быць, сабралася і за нядзельку паехала. Кураполле Паст.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
/ 513