ГАУЧАРНІК гл. АУЧАРНІК
ГАУЧУР гл. АУЧУР
ГАУЯДА ж. Буйная рагатая жывёла. Я гаўяду ганіла. Пасека Ст.-Дар. Тры штукі гаўяда дзяржыць. Кузьмічы Люб. У мяне трое гаўят. Ісерна Слуц.; гл. ДАБМ, карта № 293.
ГАФТКА, АФТКА ж. Тое ж, што і гапка 1. Гафткі паматаны, кручкі ўдзяюцца. Малахоўцы Бар. Ушый афтку і кручок. Грыкені Вільн.
ГАХТЫ гл. ГОХТА
ГАЦАЦЬ незак. Тое ж, што і гасаць. Будзеш тут гацаць мне, дам табе. Вецярэвічы Пух.
ГАЦІ толькі мн. 1. Споднія і верхнія штаны. Гаці накладаям. Грубшая палатно ішло на гаці. Новыя Мацалі Варэн. Трэба гаці накладаць, ты сам умееш налажыць. Паляцкішкі Воран. Ест гаці верхнія і споднія. Пацаўшчына Дзятл. Гаці — гэта штаны. Грыкені Вільн. Мой дзядук насіў гаці, да іх гузік ушывалі. Стральцы Гродз. Гаці паўсукянковыя. Гемзы Шальч. Калісьці ў белых гацёх хадзілі. Старыя Трокі Трак. У гацях аставіў нож. Старыя Смільгіні Воран. У гацёх кашэлёк з грашыма. Гемзы Шальч. 2. Жаночыя рэйтузы. Пашыла бабскія гаці. Паляцкішкі Воран. 3. Паўзункі. Дзіця ў гацёх мокрых. Старыя Трокі Трак. ∇Ты такі мудрэц, як саламонавы гаці. Жылі Іўеў.; параўн. польск. gacie 'споднія штаны'.
ГАЦІКІ мн. памянш. да гаці. Гацікі дрэненькія. Паляцкішкі Воран.
ГАЦІЦЬ, ГАТІТІ незак. 1. Рабіць гаць. Гацілі грэблю, вазілі ламаччо. Альхоўцы Лях. Шчэ нэ гатілі. Курашэва Чыж. 2. перан. Біць. Як зачаў гатіті в плечы, то аш тут чуті было. Курашэва Чыж.
ГАЦЬ ж. Насціл з бярвенняў або галля праз балота. Тут было балото, гаць зрабілі праз балото. Альхоўцы Лях. Гаць дзелаюць. Азяраны Раг.
ГАЦЭЛЬ м. Тое ж, што і гіцаль I. Гацэль зрабі, кап павесіць можна было п. Грыкені Вільн.
ГАЧАК м. Матыка. Вазьмі з сабою гачак, гачыць бульбу будзем! Галубы Маст.
ГАЧКА ж. 1. Тое ж, што і гачак. У нас бульбу рукамі не капаюць, а мы гачкай. Крэва Смарг. Гачка без зубоў буракі апсыпаць. Мсцібава Ваўк., Альхоўка Навагр., Масілавічы Сл. 2. Сякач. Гачка — таўкці, секчы бульбу. Пацаўшчына Дзятл.
ГАЧОК м. памянш. да гак I. Рака намывая пяшчаны гачок, ён, як вус, вытаркнаўся. Бакшты Іўеў.
ГАЧЫК м. Гаплік. Ушый гачык у спадніцу. Магуны Паст.
ГАЧЫЦЬ незак. Матычыць. Вазьмі з сабою гачак гачыць бульбу будзем. Галубы Маст.
ГАШТА ж. бат. Гваздзік. Гашта — гародная кветка, бела квітніць. Скрудалена Даўг.; параўн. літ. góstauta 'тж'.
92 👁