страву. Будзе гатаваць картошку на вячэру. Мама гатуіць есці ў саганах. Старыя Трокі Трак. Я гатую булён з морэвай. Ністанішкі Смарг. Бабы гатуюць абет. Гемзы Шальч. Гатавала кушаць і каровы даіла. Гатуйма есці! Новікі Гродз. Зацірку гатавалі. Стральцы Гродз. Пражыць арох, а боп атуе. Быстрыца Астр. Боп садзілі і гатавілі. Можна кісель гатавіць з журавін. Гемзы Шальч. Будзе гатавіць прыехаўшы. Ракаўскія Швянч. 2. Кіпяціць. Буду гатаваць малако. Жодзішкі Смарг. ГАТАР м. 1. Лесапілка (машына). Гатар рэжа дошкі. Вецярэвічы Пух. 2. Лесапільня (завод). У гатары піліў дошкі. Семежава Кап. Пайду на гатар, набяру палачкаў і апілкаў. Дзе рабіў?—На гатары. Вецярэвічы Пух.; параўн. ням. Gatter 'лесапільны станок'. ГАТІТІ гл. ГАЦІЦЬ ГАТКА ж. Тое ж, што і г а т II. Гатку на рацэ зрабілі. Мачаск Бярэз. ГАТКІ I толькі мн. Размовы. Якія гаткі ты з ім вядзеш? Вострава Маст., Міратычы Карэл.; параўн. польск. gadka, gadki 'пагалоскі, чуткі'. ГАТКІ II прым. Брыдкі. Рапуха гатка вельмі. Міратычы Карэл. ГАТЛІВАК м. Паліваны гаршчок. Былі гатліўкі гліняныя. Асавец Віл. ГАТОВІЦЬ незак. Тое ж, што і г а т а в а ц ь; пячы. Хазяйкі гатовілі ўсенько: піраге пяклі, мяса. Саланое Віл. ГАТОВЫ прым. 1. Прыгатаваны, звараны. Абет гатоў. Ужо картошка гітова. Лоск Валож. 2. Пашыты. А тэраз боты, чаравікі гатовымі купляюць. Швэды Вільн. 3. Згодны. Я гатова паслухаць. Саланое Віл. ГАТОСА гл. АТОСА ГАТУНАК м. Парода. Гатунку добрага свінка. Альхоўцы Лях.; параўн. польск. gatunek 'гатунак, від'. ГАТУТАЦЦА незак. Гайдацца, гушкацца. Любіць дзіця гатутацца. Беразіно Докш. ГАТУТАЦЬ незак. Гайдаць, гушкаць. Гатутаю сына на назе. Беразіно Докш. ГАЎЗОЛІЦЬ незак. экспр. Жаваць бяззубым ротам. Без зубоў гаўзоліў-гаўзоліў і кінуў, не з'еў. Не буду гаўзоліць, дай мне чаго мяккога. Кошка гаўзоліць і ніяк ня з'есць, зубоў німа. Саланое Віл. ГАЎКАЦЬ незак. 1. Брахаць. Сабака гаўкаіць. Саланое Віл. 2. перан. Цяжка дыхаць, задыхацца. Стары гаўкаіць толькі. Саланое Віл. 3. зневаж. экспр. Мянціць языком, плявузгаць. Сабраліся і гаўкаюць абы-што. Рудня Астравітая Чэрв. ГАЎСЯНІСКА гл. АЎСЯНІСКА ГАЎСЯНЫ гл. АЎСЯНЫ ГАЎЦА гл. АЎЦА
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
120 👁