ко абрызглаё, яно не загусло яшчэ. Альхоўка Навагр. Выліла абрызглоя малако. Дакудава Лід., Вялікія Нястанавічы Лаг. Абрызлое малако. Чычалі Швянч. Абрызлоя малако не натто добра есці. Кіралі Шчуч. Абрызлае малако нейкае. Едлавічы Брасл. Абрысклое малако ня еш. Вецярэвічы Пух. Брызглая малако — ні то кіслае, ні то салоткае. Магуны Паст. Брызла малако нясмашна. Быстрыца Астр., Кураполле Паст. Брызлае малако. Галоўні Воран.; параўн. літ. apibrizges 'кіслае'.
АБРЫЗГНУЦЬ, АБРЫСКНУЦЬ зак. Тое ж, што і абракнуць. Малако абрызгло. Альхоўка Навагр., Пацаўшчына Дзятл., Стральцы Гродз., Номікі Бабіц. Абрызгло малако, ня будзяця есці. Малахоўцы Бар. Абрыскнула малако. Вецярэвічы Пух.; параўн. літ. apibrigzti 'тж'.
АБРЫКНУЦЬ гл. АБРАКНУЦЬ
АБРЫМЗАЦЦА зак. Тое ж, што і абабіцца 2. Абрымзалася спадніца. Саланое Віл.
АБРЫНДАНЫ, АБРЫНЗАНЫ прым. Тое ж, што і абрызганы. Абрындана спадніца, брынды вісяць. Сапоцкіна Гродз. У штанах калошы абрынданыя. Дакудава Лід. Абрынзаная спадніца. Крэва Смарг.
АБРЫНДАЦЦА, АБРЫНЗАЦЦА, АБРЫНДЗАЦЦА зак. 1. Тое ж, што і абабіцца 2. Абрындалася спадніца. Мсцібава Ваўк., Беняконі Воран., Кураполле Паст., Кіралі Шчуч., Валынцы В.-Дзв. Падол абрындаўся. Дакудава Лід. Падалы абрындаліся. Быстрыца Астр. Абрындалася спадніца, абрындаўшысь і ходзіць. Рагулішкі Даўг. Абрынзалася спадніца. Саланое Віл., Крэва Смарг. Абрындзалася спадніца. Магуны Паст. 2. Абрабіць, замачыць ніз вопраткі. Пашла праз балоты і абрындалася. Старыя Смільгіні Воран. Так можна абрындацца. Беняконі Воран.; параўн. літ. apsibrindoti 'тж' (ЛТ, 164).
АБРЫНДАЦЬ зак. Абрасіцца, замачыць. Абрындаў гаці па расе. Старыя Смільгіні Воран.
АБРЫНУЦЦА зак. Пашкодзіцца, скінуць (пра цяжарную жанчыну). Яго жонка ўпала і абрынулася, завезлі ў бальніцу. Рудня Астравітая Чэрв.
АБРЫСАЦЬ зак. Апырскаць. Як доіш карову, абрысаіш па вярху вядро, лятуць брызгі з малака. Кураполле Паст.
АБРЫСКЛЫ гл. АБРЫЗГЛЫ
АБРЫСКНУЦЬ гл. АБРЫЗГНУЦЬ
АБРЫЎ м. 1. Зрушэнне ўнутраных органаў ад цяжкай работы. Ат абрыву п'юць арнік, як хто падарвецца, і цынтаўру п'юць. Ат абрываў пад грудзямі баліць, а як пап'ю арніку — палепшаіць. Валынцы В.-Дзв. 2. Нарыў. У яго абрывы былі на руках, на нагах. Саланое Віл.
АБРЫЎ м. Круты схіл. Абрыў — дзе стромы схіл. Беняконі Воран. Абрыў, як падмыіць вадой берах. Янова Рас.
95 👁