Старонка 429
◀ / 513 ▶
ГАРНІДАР м. Гарнітур, касцюм. Хачу справіць сабе гарнідар — рубашку і спадніцу аднаго колеру. Ласціку на гарнідар купіла, аж блішчыць. Рыбчына Віл. Пашыла цэлы гарнідар, як цяпер — касцюм, спадніца і кофта, як даўней — гарнідар. Мярэцкія Глыб.; параўн. польск. garnitur 'касцюм', ням. Garnitur (Фасм., I, 304). ГАРНО, ГОРНО н. Горан. Гарно у кузні, дзе гарэлі вугалі. Груздава Паст. В кузні горно. Сіманавічы Драг. ГАРНУЦЬ, ГОРНУТЫ незак. 1. Накіроўваць, веславаць. Гарнуў лотку да берага. Паляцкішкі Воран. 2. Скручваць (пра кудзелю). Трэба гарнуць кудзелю. Семежава Кап. Горнуты кудэлю. Сіманавічы Драг. 3. Складваць. Былі спадніцы, то ў латкі гарнулі. Семежава Кап. 4. Пластаваць сена. Сена ў пласты гарнулі. Беняконі Воран. ГАРНУШАК, ГАРНУШЭК м. Маленькі гаршчок. Гарнушак з гліны, як гаршчок, толькі меншы. Дакудава Лід., Масілавічы Сл. У гарнушку вараць кашу дзецям. Стральцы Гродз., Малахоўцы Бар. Гарнушак маленькі, пабяляны. Старыя Трокі Трак. Гліняны гарнушак быў. Мсцібава Ваўк. Гарнушак — меншы, гаршчок — большы. Магуны Паст. Гарнушэк з ухам. Беняконі Воран.; параўн. польск. garnuszek 'тж'. ГАРОВІТЫ прым. Гаротны, няшчасны. Гэто гаровіто дзіця, горэ знало, каравы пасвіло, служыло, знало дужо гора, бяды. Мсцібава Ваўк. ГАРОДНЁ н. Агародніна. Мне трэба есці гароднё. Малахоўцы Бар. ГАРОДНІ прым. Агародны. Ёсць рута палявая і гародняя. Быстрыца Астр. ГАРОДНІКІ мн. Мянушка людзей, якія вырошчвалі агародніну ў паноў. Гароднікі ў караля рабілі ў гарадах. Мсцібава Ваўк. За тры кілометры ад нас вёска называецца Гароднікі; там ёсць сельсавет, крама, клуп. Да Гароднікаў тут прайсці бліска — прама прас поля. Кіралі Шчуч. ГАРОДНІНА, АРАДНІНА ж. Агародніна. Яна ёй служыць, гародніну паліваіць. Валынцы В.-Дзв. Гародніна ў гародзе расцець: буракі, гуркі, цыбуля, гарбузы, хвасоль, патсолнічнік. Янова Рас. Тут гародніна добра расце. Вялікія Баяры Шчуч. Там арадніны лешкі. Быстрыца Астр. ГАРОМЫ прым. Ворны. Гаромая зямля гарэцца цёнгля. Гемзы Шальч. ГАРОНЧКА гл. ГАРАЧКА ГАРОТ гл. АГАРОТ ГАРОТНЫ, ГАРУТНЫ прым. Тое ж, што і гаровіты. Хто задышку мая, той чалавек гаротны. Гаротная баба, задышацца і ня можа ісці. Рудня Астравітая Чэрв. Нябарака, гарутны чалавек. Магуны Паст. Гэта гарутная дзяўчына. Грузда-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 513 ▶