гаркнець. Бывае гаркнець млека. Магуны Паст. Гаркнець малако. Гаркнець сала. Ракаўскія Швянч.; гл. гарэніць.
ГАРКУХА ж. бат. Курыная слепата. Гаркуха — горкая, каровы не едзят. Навікі Лудз.
ГАРЛАВАЦЬ незак. экспр. Моцна крычаць, гарлапаніць. Прышоў і пачаў гарлаваць. Граўжышкі Ашм.
ГАРЛАВАЯ КІШКА ж. Стрававод. Кураполле Паст.
ГАРЛАДАВЫ мн. Залозы. Горла баліць, гарладавы падымаюцца. Граўжышкі Ашм.
ГАРЛЯК м. 1. Дыхальнае горла. Ад лёхкіх ідзе гарляк, гарляк дыхавы. Альхоўцы Лях. Гарляк перарэзаў. Старое Сяло Зэльв. 2. Дыхальнае горла і стрававод. Два гарлякі ў каровы. Грыкені Вільн.
ГАРЛЯК м. 1. Тое ж, што і ганчар. У Валожыне гарлякі прадавалі гліняную пасуду. Бакшты Іўеў. ∇Гарляк ты валожанскі! Бакшты Іўеў.
ГАРЛЯНКА ж. бат. Гарлянка. Я знала мясты гэтай гарлянкі. Груздава Паст. Гарлянка цвіціць сіненькім, шышачкай. Мішневічы Шум. У гарлянкі галубы цвет, у лесе можна яе знайсці. Глівін Барыс.
ГАРМАТА ж. 1. Гармата. Яны гарматы везлі і пулямёты. Новікі Гродз. Началі страляць з гармат. Швэды Вільн. 2. перан. экспр. Поўная жанчына, таўстуха. Вун гармата пашла. Альхоўка Навагр.
ГАРМУШКА ж. кулін. 1. Цура. Наліў міску вады, трошкі солі ўсыпаў, хлеба накрышыў — і гармушка, наеўся гармушкі. Гармушка салоткая, як патсалодзюць ваду і накрышаць хлеба. Гемзы Шальч. Накрышаць у салотку ваду хлеба — і гармушка. Мсцібава Ваўк. Хлеба згатаваць і засаладзіць — і будзя гармушка. Новікі Гродз. 2. Поліўка. Гармушку з мукі жытняй варылі. Мсцібава Ваўк.
ГАРНАК м. Гаршчок. У пост не кідалі сланіны да гарнака. Жылі Іўеў.; параўн. польск. garnek 'тж'.
ГАРНАТА ж. Граната. Вайной бяром гарнаты. Я меў гарнаты. Саланое Віл.
ГАРНЕЦ м., ГАРЦЫ мн. устар. Гарнец. 1. Мера вадкасці. Гарнец — шэсць бутылак. Асавец Віл. Піва і вотку дзяржалі ў гарцах — такія бутлі сцякляныя. Гемзы Шальч. Гарнец — пяць літраў буталь. Рудня Чэрв. Гарнец — мера на чатыры кварты. Медныя гарцы харанілі ў прамузе. Старыя Трокі Трак. 2. Мера збожжа. Гарцамі збожа мералі. Бакшты Іўеў. Гарнец быў жалезны, а то с саломы спляце. Гемзы Шальч. Гарнец — невялічкая лубачка з саломы і лазой пераплецена, на дзесяць-дваццаць фунтаў. Саланое Віл. Гарнец быў пляцёны. Валынцы В.-Дзв. Тры гарцы зярна змалоць нада. Пасіене Лудз. Гарцам мералі пашню. Малыя Аўцюкі Калінк.; параўн. польск. garniec 'мера сыпкіх цел і вадкасці'.
82 👁