гай, в зылёный гай горда рваты, коб трудно ворогам Пытра ждаты. Сіманавічы Драг.
ГАРДЗЕЛЬ м. 1. Глотка, горла. Шыя баліць і гардзель. Паляцкішкі Воран. За гардзель бярэ і душыць. Старыя Смільгіні Воран. Гардзель і горла — адно і тэш. Воўкуш Ліпск. 2. Стрававод. Гардзель ідзе ад горла да трыбуха. Гемзы Шальч. 3. Кадык. Гардзель у мышчызны. Вялікія Баяры Шчуч.; параўн. польск. gardziel 'глотка'.
ГАРДЗЕЛЬ м. плыт. Ліна. Гардзель — з ракіты кручаны служыць для задзержывання лавак. Гардзяле круцілі з ракіты ў тры-чатыры ракіціны, круціцца, як аборка. Гардзялі плыты звязваць. Бакшты Іўеў.
ГАРДЗЁЛКА ж. Тое ж, што і гардзёль, 1. Гардзёлкі ваўкі перагрызалі цялушцы і карові. Кіралі Шчуч.; параўн. польск. gardziel, gardło 'глотка'.
ГАРДЗІЦЦА незак. Тое ж, што і гардзіць. Вы намі гардзіцёся, не прыходзіця да нас. Саланое Віл.
ГАРДЗІЦЦА незак. Запаляцца, чырванець. Гардзіцца каля скулы, раны. Мярэцкія Глыб.
ГАРДЗІЦЬ незак. Грэбаваць, пагарджаць. Усе не гардзяць мной. Магуны Паст.; параўн. польск. gardzić 'пагарджаць'.
ГАРДЗЯК м. Тое ж, што і гардзёль, 1. Гардзяк у яго быў рэзаны, ён як закрычыць. Стала хрыпець у гардзяку ці ў грудзях, хрыпіць і хрыпіць, мусіць, у яго лёхкія дрэнныя. Гемзы Шальч.
ГАРДЫ прым. Фанабэрысты, ганарысты, горды. Ён гарды, сам ні прыдзя. Дакудава Лід. Гардая дзеўка. Жодзішкі Смарг. Ня скажаш, што Галя гардая. Крэва Смарг. Гардыя, непагадныя людзі. Магуны Паст. Гардых ніхто не любіць. Старыя Смільгіні Воран. Гарды чалавек, як ты да яго не патхоць. Мсцібава Ваўк. Яна ні гарда, да людзей туліцца. Магуны Паст. Такі гарды, што і говорыті з намі нэ схотіев. Курашэва Чыж.; параўн. польск. hardy 'фанабэрысты, ганарысты, непакорны, непаслухмяны'.
ГАРЗОЛІЦЬ незак. экспр. Балбатаць, гаварыць абы-што. Гарзолю вам, а можа ніпраўда. Данілавічы Дзярж.
ГАРКАЦЕЦЬ незак. Шчэрыцца, гыркаць. Сабака гаркаціць, як хоча каго ўкусіць, брэша, гаркая. Мсцібава Ваўк.
ГАРКІ прым. Горкі. Гаркі перац. Вялікія Нястанавічы Лаг., Рыбчына Віл., Лоск Валож. Палын гаркі, а свінні так любюць і людзям добра, як хто ня есць, то кажуць: «Звары палыну ды папі». Мярэцкія Глыб. Піва не люблю, што яно гаркоя. Груздава Паст. Малако гаркоя, жоўтая зрабілася. Саланое Віл. Гаркая цыбуля — слёзы пацяклі. Асавец Віл. Гаркія яблыкі. Жодзішкі Смарг.
ГАРКНУЦЬ незак. Гарчыць. Гаркнець малако і кісель
77 👁