ГАЛУБЬГ I мн. бат. Грузды. Галубы — крэпкія, белыя, як сыр} рэжаш, растуць на бару. Ухвала Круп. Галубы — белыя ў бару растуць. Рудня Чэрв. ГАЛУБЬІ' II прым. Тое ж, што i г а л у б 6 в ы I. Рашотнік зверху глаткі, ні галубы, а сіваваты. Дакудава Лід. ГАЛУ'ДА ж. Тое ж, што i г а л а ш ч 6 к. Еслі марос І замерзніць грась — гэта галуда. Валынцы В.-Дзв. ГАЛУ'ЗА I ж. Лабатая, бязрогая карова. Старое Сяло Зэльв., Тухавічы, Альхоўцы Лях., Малахоўцы Бар. ГАЛУ'ЗА II ж. 1. Тое ж, што i г а л а в е ш к а 1. Галуза — недагарэлае палена. Стары Свержань Стаўб. Галуза надымыа. Ісерна Слуц. Галуза асталаса ў пены, як дрова ні дагараць. Пасека Ст.-Дар. 2. Тое ж, што і г а л а ў н я і, 2. У жыце многа галуз, i на просе галуза. Пасека Ст.-Дар. ГАЛУ'ЗА III м. i ж. 1. Гарэза. Галуза — свавольнік. Семежава Кап. 2. экспр. Недаразвіты, дурнаваты чалавек. Галуза ты! Быстрыца Астр. Галуза — недапечаны нейкі чалавек. Лапічы Acin. ГАЛУ'ЗА IV ж. Галіна. Галуза з лістамі ссечана з дрэва, i перапляталі ею тры палкі i называлі плетнікі. Крэва Смарг. ГАЛУ'ЗАЧКА ж. памянш. да г а л ў з а IV. Прынясі галузачку кропу. Граўжышкі Ашм. ГАЛУНЭ' мн. Галушкі. Галунэ — гэто драныя клёцкі з мясам унутрэ. Вострава Маст. ГАЛУ'П, АЛУ'П, ГО'ЛУБ, ГО'ЛУП м. Голуб. Белы галуп прыляцеў. Саланое Віл. Галуп прыляцеў. Галубы ляцяць. Грыкені Вільн. Галуп зярно пабірая. Крэва Смарг. Алуп прыляцеу. Старыя Смільгіні Воран. Алубэ ест у нас. Парэчча Гродз. Голуб залытів на вышню i сів. Відзібар Стол. Есць сізый, белый, рабый, жолтый голуп. Пасіене Лудз. Зося шэ голубы тоды дыржяла, дэсь тры чы штыры голубы в ii було. Сіманавічы Драг. ГАЛУ'ТЛІВА прысл. Дрогка. Галутліва ехаць, снегу нет; ні ў санях, ні ў калёсах ехаць нельга. Кураполле Паст. ГАЛУ'ШАЧКА ж. памянш. Камячок. Прасею муку, каб га■■ лушачак ні было. Пасека Ст.-Дар. ГАЛУ'ШКІ мн. кулін. 1. Клёцкі з цёртай бульбы або з мукі. Картоплі надраць, галушак накачаць i ў кіпяцень кідаць, забельвалі малаком. Вецярэвічы Пух. Галушкі з картошкі: адажме, як сыр, качаюць i кідаюць у гаршчок. Альхоўцы Лях. 3 жытняе мукі галушкі варылі. Некалі канаплямі залеіш i ясі. Азяраны Раг. Галушкі мясам надзіваныя варылі. Мсцібава Ваўк. 2. Рыбныя галушкі. На засланку рыбу высыпя i тапаром сячэ, галушкі робя i есць. Гемзы Шальч. 3. Печыва з цеста. Качалі цеста, рэзалі нажом i пяклі на скаварадзе галушкі . i мачалі ў сыту. Рудня Астравітая Чэрв. Галушкі на куцю пяклі. Альхоўка Навагр. 4. Бульба, пасыпаная льняным семем
Дадатковыя словы
галузачка, галушачка
3 👁