Старонка 411
◀ / 513 ▶
дзіца. Галашчока — як дошч, патом марос. Тухавічы Лях. Галашчока — як сліска, як марозік, крыху патшорхне. Галубы Маст. Галашчока — снегу няма, але лёд. Пацаўшчына Дзятл. 3. у знач. прысл. галашчокам. Па грудзе, без снегу. Снегу нет, дзе і лужавінка — усё ўмерзла галашкокам. Дакудава Лід. Галашчокам цісне марос гэты, замаражвае бес снегу, што за зіма. Мачаск Бярэз. Зямля аблілася зверху лёдам, стаіць галашчокам. Багушэвічы Бярэз. Дарога галашчокам умерзла, груды на дарозе без снегу. Пасека Ст.-Дар. ГАЛГАН м. зневаж. Бесталковы, асталоп, дурань. Дзе ты, галган, ёсць? Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. gałgan 'ануча, лахман'. ГАЛДАВАЦЬ незак. Калдаваць, чараваць. Чараўніца галдуя, мажэ зрабіць, каб захварэў. Рудня Астравітая Чэрв. ГАЛДЗЕЦЬ незак. экспр. Крычаць, гаманіць. Галдзяць бабы ў бані. Валынцы В.-Дзв. Галдзяць, як вароны, бабы, сабраўшыся. Галдзіў тут. Саланое Віл. Не галдзіце, а то нічога не чуваць. Беразіно Докш.; параўн. руск. разм. галдеть 'тж'. ГАЛДУН м. Певень, які не пяе. Галдун — пятух такі, не пяе. Воўкуш Ліпск. ГАЛДУНЫ мн. кулін. 1. Галушкі, клёцкі з хлебнага цеста і з дабаўленнем цёртай бульбы. Галдуны рабілі з хлебнага цеста, кідалі ў варатак, варылі і пасыпалі макам. Магуны Паст. Галдуны варылі, у галдуны душу кладуць, галдуны з душамі, з бульбы галдуны. Саланое Віл. 2. Воск у форме шара. Воск усплывець наверх, яго сціскаюць у жмакі, ці ў галдуны. Саланое Віл. 3. перан. Пра здаровых, поўных дзяцей. Ляжалі такія галдуны, як гэтыя бліны. Магуны Паст. ГАЛДЭБІНА ж. Калдобіна, разбітая каляіна. А якія галдэбіны на дарозе! Кураполле Паст. ГАЛЕЗНІК м. Гарэзнік, свавольнік. А хлапец — дык галезнік. Рыбчына Віл. ГАЛЕНДА м. і ж. асудж. Нядбалы чалавек. Яна такая галенда. Вязынка Маладз. ГАЛЕНЬ м. Дзяркач. Добра падлогу шараваць гальнём. Мярэцкія Глыб., Індра Красл. ГАЛЕРЫЯ ж. Вышкі. У свірня была галерыя, там сыпалі і сушылі крупы, усё сушылася. Граўжышкі Ашм.; параўн. польск. galeria, руск. галерея 'вузкае крытае памяшканне, якое злучае часткі будынка; верхні ярус у тэатры; доўгі вузкі падземны ход у ваенных збудаваннях'. ГАЛЕТА ж. Няўдобіца, пустэча. Там галета: ні карова ні пад'есць, ні дроў нет, нет ні лесу, ні грыбоў, ні ягат, толькі тоя, што пасадзюць, пасеюць, то жджы. Мярэцкія Глыб. ГАЛЕЦ м. заал. Галка. Галец чорны такі. Рыбчына Віл. ГАЛЕЦ м. Тое ж, што і галашчок. Як лёт, снегу німа, то галец. Рыбчына Віл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 513 ▶