Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
дзіца. Галашчока — як дошч, патом марос. Тухавічы Лях. Галашчока — як сліска, як марозік, крыху патшорхне. Галубы Мает. Галашчока — снегу няма, але лёд. Пацаўшчына Дзятл. 3. у знач. прысл. галашчокам. Па грудзе, без снегу. Снегу нет, дзе i лужавінка — усё ўмерзла галашкокам. Дакудава Лід. Галашчокам цісне марос гэты, замаражвае бес снегу, што за зіма. Мачаск Бярэз. Зямля аблілася зверху лёдам, стаіць галашчокам. Багушэвічы Бярэз. Дарога галашчокам умерзла, груды на дарозе без снегу. Пасека Ст.-Дар. ГАЛГА'Н м. зневаж. Бесталковы, асталоп, дурань. Дзе ты, галган, ёсць? Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. gałgan 'ануча, лахман'. ГАЛДАВА'ЦЬ незак. Калдаваць, чараваць. Чараўніца галдуя, мажэ зрабіць, каб захварэў. Рудня Астравітая Чэрв. ГАЛДЗЕ'ЦЬ незак. экспр. Крычаць, гаманіць. Галдзяцъ бабы ў бані. Валынцы В.-Дзв. Галдзяць, як вароны, бабы, сабраўшыся. Галдзіў тут. Саланое Віл. Не галдзіце, а то нічога не чуваць. Беразіно Докш.; параўн. руск. разм. галдеть 'тж\ ГАЛДУ'Н м. Певень, які не пяе. Галдун — пятух такі, не пяе. Воўкуш Ліпск. ГАЛДУНЫ' мн. кулін. 1. Галушкі, клёцкі з хлебнага цеста i з дабаўленнем цёртай бульбы. Галдуны рабілі з хлебнага цеста, кідалі ў варатак, варылі i пасыпалі макам. Магуны Паст. Галдуны варылі, у галдуны душу кладуць, галдуны з душамі, з бульбы галдуны. Саланое Віл. 2. Воск у форме шара. Воск усплывець наверх, яго сціскаюць у жмакі, ці ў галдуны. Саланое Віл. 3. перан. Пра здаровых, поўных дзяцей. Ляжалі такія галдуны, як гэтыя бліны. Магуны Паст. ГАЛДЭ'БІНА ж. Калдобіна, разбітая каляіна. А якія галдэбіны на дарозе! Кураполле Паст. ГАЛЕ'ЗШК м. Гарэзнік, свавольнік. А хлапец — дык галезнік. Рыбчына Віл. ГАЛЕ'НДА м. i ж. асудж. Нядбалы чалавек. Яна такая галенда. Вязынка Маладз. ГАЛЕ'НЬ м. Дзяркач. Добра падлогу шараваць гальнём. Мярэцкія Глыб., Індра Красл. ГАЛЕФЫЯ ж. Вышкі. У свірня была галерыя, там сыпалі i сушылі крупы, усё сушылася. Граўжышкі Ашм.; параўн. польск. galeria, руск. галерея 'вузкае крытае памяшканне, якое злучае часткі будынка; верхні ярус у тэатры; доўгі вузкі падземны ход у ваенных збудаваннях'. ГАЛЕ'ТА ж. Няўдобіца, пустэча. Там галета: ні карова ні пад'есць, ні дроў нет, нет ні лесу, ні грыбоў, ні ягат, толькі тоя, што пасадзюць, пасеюць, то жджы. Мярэцкія Глыб. ГАЛЕ'Ц I м. заал. Галка. Галец чорны такі. Рыбчына Віл. ГАЛЕ'Ц II м. Тое ж, што i г а л а ш ч 6 к. Як лёт, снегу німа, то галец. Рыбчына Віл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

галдаваць, галдзець, галдэбіна, галезшк, галень, падесць
5 👁
 ◀  / 513  ▶