Старонка 406
◀ / 513 ▶
Аўцюкі Калінк. Гання сабак, сабачая гання бяжыць. Багушэвічы Бярэз., Пасека Ст.-Дар. Ганья ваўкоў, як ходзяць стадамі ваўкі. Як ваўкоў ганья, то кажды воўк будзя ісці па том самам сляду, па якім ішоў першы. Мсцібава Ваўк. Паляцела ганья ваўкоў. Новікі Гродз. І ў сабак ганья, як яны ходзяць стадамі. Мсцібава Ваўк. Воўчае ганье збіраецца тады, яг гуляе ваўчыца. Як нападзе ганье на каго, то разарве ў кускі. Баброўнікі Гарад. Ганье ваўкоў, як ваўке марцуюцца. Вострава Маст. Ганьё сабак, як сучка грэецца. Новікі Гродз.; параўн. літ. gainiotis 'ганяцца'. 2. у знач. прысл. гайнёю. Зграяй. Гайнёю ходзяць ваўке. Мсцібава Ваўк. Сабакі гайнёю бегаюць. Рудня Астравітая Чэрв. ГАЙНЯВАЦЬ, ГАНЯВАЦЬ незак. Бегаць чарадой у час цечкі (пра ваўкоў, сабак). Ваўкі гайнююць. Дакудава Лід. Ваўкі гайнююць: выюць, склікаюцца страшнымі галасамі, збіраюцца цэлай стаяй воўчаю. І сучка гайнюіць. Альхоўка Навагр. Гайнююць ваўке, на гайню напаў, чуць не разарвалі. Багушэвічы Бярэз. Ваўкі ганююць. Малахоўцы Бар.; гл. гайня. ГАЙСАЦЬ, ГАСАЦЬ, ГАСАТЫ незак. Бегаць, гойсаць. Гайсае сабе цэлы дзень па вуліцы. Нізок Уздз. Гасая цэлы дзень, ніяк дадому не прыдзя. Альба Нясв. Жырыб'ята вжэ по жыты гасають. Сіманавічы Драг. ГАЙСТАР м. заал. Чорны бусел. Гайстар чорны такі. Навасёлкі Свісл.; параўн. літ. gaištaras 'здыхляк'. ГАЙСТРА ж. Каністра. Тры гайстры воткі выпілі госці. Галубы Маст. ГАЙСТРЫ мн. бат. Астры. В городі гайструов посаділі. Курашэва Чыж. ГАК м. Выспа, пясчаны астравок. Гак на Нёмане: там жвіру нагнала насып, там загараюць. Дакудава Лід. Пасярод ракі гак, асцярожна плыві ўначы, каб на гак не напароцца. Галубы Маст. Каля Нёмна гак бывая — грудок такі, пасярэдзіне пясок жоўты, потым кусткé растуць. Альхоўка Навагр. ГАК м. Кручок (у дзвярах). Зачыні дзверы на гак. Стракішкі Трак. Гак з дзвярэй вырваўся. Магуны Паст.; параўн. польск. hak 'крук'. ГАК м. 1. Лішак. Еслі памерылі поле, то кажуць: гектар із гакам. Альхоўцы Лях. Кілаграм з гакам. Чычалі Швянч. Пуд з добрым гаком, можэ кыль [кілаграм] дваццэть. Сіманавічы Драг. 2. Глыток. Выпіў на адзін гак. Старыя Трокі Трак. ГАК выкл. Выгук у час работы з сякерай. Адзін рас секануў і — гак! Альхоўцы Лях. ГАКАЎКА ж. Матыка. Гакаўкі добрыя вострыя бяром, як ідзём буракі палоць. Старое Сяло Зэльв. ГАКАЦЬ незак. Матычыць. Буду гакаць буракі, пагакаю за дзень. Граўжышкі Ашм.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 513 ▶