ГА'ИВОРОН м. Грак. Прылетіелі гайвороны i жыто, што посіев, вызбіралі. Курашэва Чыж. ГАЙДА' выкл. Ну, но. Гайда, паехалі. Рудня Астравітая Чэрв.; параўн. руск. айда тж'. ГАЙДАМА'КА м. Валацуга. Разгайдамачыў усё гайдамака, нікчэмны чалавек: i сібе ўрадзіць у сям'е. Індра Красл. ГАЙДА'НКА ж. Калыханка, гушкалка. На гайданцы гайдаюцца дзеці, а, бывала, дзеўкі i хлопцы гайдаліся. Кдралі Шчуч. ГАЙДАНЬГ мн. перан. Драўляны абутак. Гайданы былі ў мяче, у гайданах i пашла. Кураполле Паст.; параўн. польск. mjdany ланцугі'. ГАИДА'Р м. Той, хто даглядае валоў. Гайдар усё з валамі, усё іх чысціў. Тухавічы Лях. ГАЙДА'ЦЬ незак. Калыхаць, гушкаць. Бывала, павесяць у гумно гайданку i гайдаюць цібе аш у клаць. Кдралі Шчуч. ГАЙДА'ШКА ж. Тое ж, што i г а й д а н к а. На гайдашцы гайдацца пашлі. Галубы Мает. ГАЙДРАНУ'ЦЬ зак. экспр. Хутка пабегчы. Дзеўкі рана ўстануць i гайдрануцъ у грыбы. Азяраны Раг. ГАЙДУ'К I м. заал. Дудак. Гайдук крычыцъ [у лесе]. Баброўнікі Гарад.; параўн. літ. gaidŭkas 'балотны кулік'. ГАЙДУ'К II м. Карак, першы шыйны пазванок. Гайдук не збіваюць на гэтай рабоце. Старыя Смільгіні Воран.; параўн. літ. gaidŭkas тж'. ГАЙЛА' м. i ж. зневаж. Балбатун. А вы слухаеця, што ён скажа добрае, гэты гайла? Азяраны Раг. ГАЙНА' гл. ГАЙНЯ' ГАЙНГК M.f ГАЙНІКГ, ГАНІКІ' мн. Toe ж, што i г 6 н L Гайнік — пахатная зямля сто метраў даўжыні. Будзя пяць гайнікоў, калі рэс пяцьсот мэтраў. Дакудава Лід. Як собственасць была, дык былі гайнікі — двоі гайнікі, троі гайнікі. Альхоўка Навагр. Даўней ніву ў адзін кіламетр разбівалі на сем ганікоў. Вялікія Баяры Шчуч. ГАЙНО' н. 1. Бярлог. Паросная свіння сцягуе, што ні naпадзе, у сваё гайно, бальшое гайно свіння сабе зрабіла. Азяраны Раг. Як парасіцца, то свіня робіць сабе гайно. Вецярэвічы Пух. 2. у знач. прысл. гайном. Не прыбрана, не заслана. Гайном пакінула пасцель. Азяраны Раг. ГАЙНЯ', ГАННЯ7, ГАНЬЯ' ж., ГАНЬЕ', ГАНЬЁ н. 1. Зграя ваўкоў, сабак у перыяд дечкі. Гайня ваўкоў бегла. Каўняны Гродз. Воўча гайня напала. Альхоўка Навагр. Воўчая гайня — стада ваўкоў. Дакудава Лід. Нека гайня зверыны напала. Дзяніскавічы Ганц. Гайня ваўкоў пабегла. Бегла гайня сабак. Рудня Астравітая Чэрв. Гання ваўкоў, калі ў іх вяселля. Вязынка Маладз. Гання воўча бегла. Рудня Чэрв. Бачу — гання ваўкоў бяжыць. Воўчыца водзіць за сабою ганню. Малыя
Дадатковыя словы
гаиворон, гаидар, гайданка, гайдаць, гайдашка, гайдрануць, гайнбм, сяме
8 👁