Старонка 399
◀ / 513 ▶
ГАВАНДУЛЬСКІ гл. ГАВЭНДУЛЬСКІ ГАВАРКІ, ГАВАРЛЕВЫ, ГАВОРЛІВЫ прым. Гаварлівы. Такі гаваркі чалавек. Жылі Іўеў. Яна гаваркая, вам многа гаворыць. Малахоўцы Бар. Такія гаваркія людзі. Гемзы Шальч. Гаварлевая баба. Дакудава Лід. Міхал такі гаворлівы. Ракаўскія Швянч. ГАВАРУШЧЫ прым. Тое ж, што і г а в а р к і. Гаварушча баба, а ён ні гаварушчы чалавек. Вострава Маст. ГАВАРЧЭЙШЫ прым. выш. Больш гаварлівы. Большы сын гаварчэйшы і красівейшы і менша дачка гаварчэйша. Вецярэвічы Пух. ГАВАРЫЦЬ, АВАРЫЦЬ незак. 1. Гаварыць, прамаўляць. Ён да мяне нічога не гаворыць. Альхоўцы Лях. Ён гавора. Грыкені Вільн., Старыя Трокі Трак. Гэто кідаймо — гаварэм тое! Дзяніскавічы Ганц. Кужды па-своему гаворыц. Бабушкі аворац, а я не так скажу, то будуц смяяцца. Парэчча Гродз. Па-польску аворыць. Паляцкішкі Воран. Яны авораць са мной. Стральцы Шальч. Так авораць у нашай старане. Быстрыца Астр. 2. Расказваць. Мой дзядуля як быў, многа баек гаварыў. Рыбчына Віл. ◇ Бобам гаварыць — гаварыць у хуткім тэмпе. Яна быстрая: будзя як бобам гаварыць. Граўжышкі Ашм. ГАВАРЭЦ м. Гаварун. Той чалавек такі гаварэц, ён ужо палучае пэнсію. Гемзы Шальч. ГАВЕЧЫ гл. АВЕЧЫ ГАВІЦЦА гл. ГАІЦЦА ГАВОНДЗІЦЬ гл. ГАВЭНДЗІЦЬ ГАВОРКА, АВОРКА ж. 1. Размова. Як спаткаемся — у нас гаворкі німа з ей. Саланое Віл. 2. Гаворка. У той вёсцы саўсём гаворка не такая. Ністанішкі Смарг. 3. Мова. Ён панімаў нямецкую гаворку. Швэды Вільн. Гэта нелюцка гаворка. Простая ў нас аворка. Парэчча Гродз. ГАВОРЛІВЫ гл. ГАВАРКІ ГАВЫРЫЦЬ незак. экспр. Плакаць. Гавырыла яна цэлы дзень. Граўжышкі Ашм. ГАВЭЛА, ГАВЯЛА м. і ж. абразл. Разява, недарэчны чалавек. Гавэла, размазня, нявывалака, разінка. Гавэла ты! Саланое Віл. Гавэла — нялюцкі чалавек. Гавэла ты, абрыдла! Кураполле Паст. Такі гавэла, зачаў нешта рабіць і не зрабіў. Жылі Іўеў. Які ты гавэла! Дакудава Лід. Гавяла ты неўдалы! Малькуны Ігн.; параўн. літ. avelė 'авечка'. ГАВЭНДА ж. Тое ж, што і г а в о р к а 1, 2. Пра цябе гавэнды нет. Ахрэмаўцы Брасл. Маюць гавэнды. Паляцкішкі Воран. Збузаў мне гавэнду. Старыя Смільгіні Воран. Ніякай гавэнды ні было. Рудня Чэрв. Там гавэнда ішла. Граўжышкі Ашм. Кап кажды дзень была такая гавэнда. Старыя Трокі Трак. Развялі гавэнду. Дакудава Лід. У нас і гавэнды не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 513 ▶