ВЯРХАЎНЫ прым. Прыпражны. Вярхаўны вол ідзе ў цалік. Жылі Іўеў.
ВЯРХІ, ВЯРХЕ толькі мн. Горшае валакно, пакулле з вярхоў льнотрасты, пачаскі. Горшыя паклы — вярхі, лепшыя паклы — камлі. Грыкені Вільн. Вярхі на воркі пралі і ткалі. У вярхох больш кастрыцы. Гемзы Шальч. У лёне выдзяляюць: камле, серадзінкі і вярхе. Вялікія Баяры Шчуч. З першага грэбня вярхі і камлі. Магуны Паст.
ВЯРХНІК, ВЕРХНІК м. Адтуліна для выхаду дыму ў курных хатах. Вярхнік быў над дзвярмі: бярвяно выразано такой дліні, баба аткрывае гэты вярхнік, але дым не тоўпіцца ў вярхніку, дым ідзе ў вярхнік, а з вярхніка — на сталяванне. Гемзы Шальч. Вярхнік у столі або над дзвярамі, у сені выходзіў дым. Быў вярхнік у столі, дзет праз вярхнік спусціць ногі. Альхоўцы Лях. Вярхнік быў у сталяванні. Дзве досачкі засоўваецца, калі печ ня топіцца. Крэва Смарг. Верхнік быў у сенёх. Кураполле Паст. Верхнік быў зроблены для дыма: адцягні верхнік — дым пойдзе. Грыкені Вільн.
ВЯРХНІК, ВЯРХНЯК м. Тое ж, што і в е р х а в і к. У жорнах вярхнік і сподні камень. Саланое Віл. У жорнах верхні камянь — вярхнік і ніжні — спадак. Вязынка Маладз. Вярхняк у жорнах. Пацаўшчына Дзятл., Азяраны Раг.
ВЯРХНІК ж. Верх стала. Вярхнік стала прыбіў. Дакудава Лід.
ВЯРХНІК, ВЯРХНЯК м. Верхні нарог у сасе. Вярхнік у сохах быў. Гемзы Шальч. Два нарогі — спадак і вярхняк. Касцюкі Уздз.
ВЯРХОВІЦА ж. Верх галавы, цемя. Стары ўжо, вярховіца ўся лысая. Міратычы Карэл.
ВЯРХОЎКА ж. 1. Верхняя частка снапа. Мокрая вярхоўка ў снапе. Янова Рас. 2. Тое ж, што і в е р х а в і н а. Вецяр вярхоўку зламаў. Валынцы В.-Дзв.
ВЯРХОЎЯ н. Цвіль на квашанай агародніне. Нада сабраць вярхоўя з бочкі. Лісна В.-Дзв.
ВЯРХОЎЯ н. Тое ж, што і в я р х і. Вярхоўе пралі на патштанікі. Янова Рас.
ВЯРЦЕННІК м. Ліна. З яловых прутоў круцілі вярценнікі і плыцілі плыт. Янова Рас., Кураполле Паст.
ВЯРЦЕЦЦА незак. У выразе: Вярцецца каля языка. Верціцца калі языка — і ні помню. Лісна В.-Дзв.
ВЯРЦЁЛКА ж. Непаседа, вяртун. Што ты круцісся, як вярцёлка. Гемзы Шальч.
ВЯРЦІНА гл. ВЕРЦІНА
ВЯРЦЭМАК м. Таўкач, качалка, мяла. Пакуль шукаяш вярцэмак — бульба астыня. Стральцы Гродз.
ВЯРЧАК ж. Тое ж, што і в е р ч 1. Палоскі лыка круцілі ў вярчакі. Азяраны Раг.
86 👁