Старонка 39
/ 513
захварэя, то шукая сям'і першай, кап прытуліцца дзе. Мсцібава Ваўк. АБНІЖЫЦЦЯ зак. Знізіцца (пра ціск). Папіў лупіны, і абніжылася даўлення. Кіралі Шчуч. АБНІЗІЦЦА зак. Знізіцца. Абнізілася неба, праліўны дождж ідзець. Мішневічы Шум. АБНІХАІЦЦА зак. Апусціцца, стаць неахайным. Я цяпер абніхаілася, не гляжу сябе. Бываіць, абніхаіцца чалавек, ён не глядзіць, што ходзіць гразны, абарваны. Кураполле Паст. АБНІШЧАЦЬ зак. Схуднець, змарнець. Ня есць нічога, абнішчала, нешта ніздарова. Мярэцкія Глыб. АБНОШКА ж. Камочкі пылку, што нясуць пчолы на лапках. Абношку з лазы бяруць. Валынцы В.-Дзв. Пчала абношку носіць на нагах. Данілавічы Дзярж. Пчолы з абношкай ляцяць. Крупіца Мін. Абношку нясе пчала. Рудня Астравітая Чэрв. Абношка дзелаць соты. Азяраны Раг. АБНОШКІ мн. Кароткая недабраякасная воўна. Як перабіраюць воўну, то абношкі выкідаюць вон. Жылі Іўеў. АБНЯДУЖЫЦЬ зак. Страціць сілы. Абнядужыў ён, яму гадоў дзевяноста. Крупіца Мін. АБНЯЦЬ зак. Заглушыць, зарасці. Бульба зарасла, трава яе абняла. Кураполле Паст. АБОДЗВЕ гл. АБЕДЗВІ АБОДНІК м. Каляснік. Абоднік калёсы рабіў. Мачаск Бярэз. АБОРА ж. Кароўнік. У пана была абора, дзе каровы стаялі. Вецярэвічы Пух. Пярун ударыў у абору, пагарэлі каровы. Валынцы В.-Дзв. Абора, дзе быдла становіцца. Малькуны Ігн. АБОРА ж., АБОРЫ мн. Вяровачка для лапцей. Даўней казалі: «Падвяжы абору, а то цягнецца». Жылі Іўеў. Аборы вілі, а былі і тканыя аборы. Рудня Астравітая Чэрв. Абора ў лапцях. Грыкені Вільн. АБОРАВАЦЬ незак. Абворваць. Будзем бульбу абораваць. Рыбчына Віл. АБОРАЦЬ незак. Тое ж, што і а б о р а в а ц ь. Будуць абораць бульбу. Мачаск Бярэз. Абораям бульбу. Старыя Трокі Трак. АБОРНІК м. Плужок для абворвання бульбы. Магуны Паст. АБОРСЫ мн. Аборы. У пасталы са скуры зацягвалі аборсы ў дзіркі. Стральцы Гродз. Аборсы ў пасталах. Каменка Стара Сакол. АБОРЫНКА ж. памянш. Кароткая вяровачка. Дай мне аборынку, завяжу карзінку. Індра Красл. АБОТ гл. ВОБАТ АБОЯ ліч. Абодва. Абоя начавалі ў нас. Альхоўка На-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
/ 513