Старонка 388
◀ / 513 ▶
ВЯЗОВІШЧА н. Тое ж, што і в я з н і к. Вязовішча — дзе вяс расце. Бакшты Іўеў. ВЯЗЫ I гл. ВЯЗ ВЯЗЫ II толькі мн. Ез. На рэццы рабілі вязы. Магуны Паст. Вязы рабілі так: забівалі калы і запляталі яловымі лапкамі, пакідалі дзірку, за якой ставілі нарот [нерат], ён, як сетка. Альхоўцы Навагр. Вязы рабілі калі-та ў пана, кап рыба ні выходзіла. Магуны Паст. ВЯЗЬ гл. ВЯЗ ВЯЗЬМО н. Перавясла. Вязьмо парвалася. Мярэцкія Глыб. Сноп вязьмом вязалі. Саланое Віл. Вязьмо скруціла. Беразіно Докш. Вязьмо, што сноп вяжуць. Янова Рас. Круцім вязьмо і вяжам кулі [лёну] і звозім са сцелішча. Мішневічы Шум. Вязьмы дзелалі снапы вязаць. Мельнікі Лудз. ВЯЗЬЯ зб. н. Тое ж, што і в я з н і к і. На капылы набіваюцца вязья. Дзяніскавічы Ганц. ВЯЗЯНІЦА ж. Сноп льну. Лён вязалі ў вязяніцы. Дакудава Лід. ВЯЗЯНІЧКА ж. памянш. да в я з я н і ц а. Лён рвімо і ў вязянічкі вяжам. Дакудава Лід. ВЯЙНУЦЬ зак. Павеяць. Мая сястра пылкая была, але выйдзіць на двор, вецір вяйнець — яна ўжо харошая. Саланое Віл. ВЯКАЦЬ незак. Падаваць гукі пры пазыве на рвоту. Вякаіць кот, гані вон! Валынцы В.-Дзв. Баба вякая, ужэ рыгаць будзе. Кот вякая, гані с хаты! Кіралі Шчуч. Ні вякай, еш! Стральцы Гродз.; параўн. літ. viaukčioti, vegsėti 'тж'. ВЯКОВЫ прым. Векавы. Вяковыя дзярэўя, непрахадзімы лес у Нарышніцы. Беразіно Докш. ВЯЛЕНЫ прым. Падсушаны на ветры. Есці можна і пасакваранак і вяленае сала. Чычалі Швянч. ВЯЛІЗАРНЫ прым. Велізарны. Вялізарны кныр. Багушэвічы Бярэз. Трусы вялізарныя выраслі. Альхоўцы Лях. ВЯЛІЗНЫ, ВЯЛЁЗНЫ, ВЫЛЫЗНЫЙ, ВЭЛІЗНЫ прым. Вельмі вялікі па аб'ёму, па тэрыторыі. Там вялізнае возера Вінпоя, аш пад Бронкішкі. Вялізная свіня. Грыкені Вільн. Пайду вашаваць вялёзныя каменя. Вострава Маст. Вылызна хата, й клуня вылызна. Сіманавічы Драг. Вэлізна галава. Ялова Пруж. ВЯЛІКАДНЯ, ВЯЛІКАННЯ н. рэліг. Вялікдзень. Даўней к вялікадню пяклі пірагі, пут мукі ішло. Кураполле Паст. Вялікання спраўлялі. Мярэцкія Глыб. ВЯЛІКАЯ МАСЛА н. Рыхлае, вадкае масла. Вялікая масла бывая з цёплай перакішшай смятаны, і як б'юць у цёплы дзень, нада ўліць сцюдзёнай вады. Груздава Паст. Вялікая масла ня б'ецца. Кураполле Паст. Вялікая масла —
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
72 👁
◀ / 513 ▶