Старонка 38
/ 513
АБМАТЫКАВАЦЬ зак. Акучыць. Трэба абматыкаваць матычкай. Старыя Трокі Трак. АБМАТЫКОЎВАЦЬ незак. Акучваць. Трэба бульбу абматыкоўваць. Груздава Паст. АБМЕЖАК м. Узмежак. Карову пасе на абмешку. Паляцкішкі Воран. Стаіць на абмешку. Номікі Бабіц. АБМЕЖНІК м. Гаспадар, чыё поле мяжуе з полем суседа. Номікі Бабіц. АБМЕСЦІ зак. Ачысціць абмалочанае зерне ад амецця. Як змалоцяць жыта, тады трэба абмесці венікам. Саланое Віл. АБМЕЦІ гл. АМЕЦІ АБМЕЦІНЫ гл. АМЁЦІНЫ АБМІРАЦЬ незак. Траціць прытомнасць. Дзіця абмірае, як канвульсія хопіць. Старыя Смільгіні Воран. Ён абмірая і падае. Рыбчына Віл. Абміраіць чалавек, падучая балесць у яго. Малькуны Ігн. АБМОР м. Прыступ эпілепсіі, прыпадак. Рыбчына Віл. АБМЫЛІНЫ мн. Пазалкі. Абмыліны не вылівай на гарод! Беразіно Докш. АБМЫЛІЦЦА, АБМУЛІЦЦА зак. Памыліцца. Я абмыліўся, напісаў не так. Я абмулілася, не так зрабіла, як трэба. Рыбчына Віл. АБМЫЛКА ж. Памылка. Я там абмылку зрабіла. Грыкені Вільн. АБМЫЛКІ мн. Тое ж, што і а б м ы л і н ы. У абмылкі можна памачыць тканая. Індра Красл. АБМЯЛІНЫ мн. Адходы пры апрацоўцы льну церніцай. Абмяліны былі, як лён мялі. Валынцы В.-Дзв. АБМЯЛКІ мн. Тое ж, што і а б м я л і н ы. Абмялкі пралі на патштанікі. Янова Рас. АБМЯШАЦЬ зак. Абсыпаць сечку мукой ці прыправіць бульбай (для каровы, каня). Абмяшай мукой сечку, карова шчэ ня ела, дай ёй. Альхоўка Навагр. Абмяшаюць мукой патроху і курам даюць [бульбу]. Ракаўскія Швянч. АБНАВІЦЬ зак. Першы раз апрануць новае адзенне. Даўней абнавіць сукенку ў цэркву ішлі. Кураполле Паст. АБНАДЗІЦЦА зак. Панадзіцца. Вераб'і абнадзіліся і павыбіралі ўсе агурке. Мая ўнука абнадзілася ў рэку лазіць. Вецярэвічы Пух. АБНАЛІЧКІ мн. Ліштва. Акно нада асадзіць і абналічкі прыбіць. Лісна В.-Дзв. АБНАЧАВАЦЬ зак. Затрымацца позна, да ночы. Груздава Паст. АБНЕЖЫВЕЦЬ зак. Абамлець. Не кажы, бо абнежывея матка. Міратычы Карэл. АБНЕМАХЧЫ зак. Страціць сілы. Мужык як абнеможа,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
/ 513