ВЫПЕЯВАЦЬ незак. Спяваць меладычна, з захапленнем. Нешта выпеяваяш зрана. Ністанішкі Смарг.
ВЫПІВАЦЬ незак. Выдзёўбваць. Вераб'і і сяўцы просо выпівалі. Семежава Кап.
ВЫПІРЫЦЬ зак. экспр. Моцна набіць. Выпірылі яму скуру. Кіралі Шчуч.; параўн. літ. (iš)perti 'тж'.
ВЫПІСАЦЬ зак. Зрабіць надпіс, віншаванне. Галя выпісала грыбок [торт]: «З днём нараджэння!» Крэва Смарг. Атрымаць пісьмовы дазвол, патрэбны дакумент. Хадзіла ў кантору, кап аполкаў выпісаць. Вецярэвічы Пух.
ВЫПІЦЬ зак. Выпіць (пра вадкасць). Купяць віна і вып'яць. Граўжышкі Ашм. Выдзеўбці. Вераб'е выпілі канапле. Каўняны Гродз. Вераб'і вып'юць каноплі. Граўжышкі Ашм.
ВЫПЛАТА ж. Выплачванне. Сягодня выплата грошай. Крэва Смарг.
ВЫПЛАТКА ж. Пазыка. Нам атпушчана лесу на выплатку. Ёдлавічы Брасл.
ВЫПЛЕНДРАВАЦЬ зак. экспр. Вытаптаць. Карова чыста выплендравала ўсе пасевы. Старыя Трокі Трак.
ВЫПЛІТАЦЬ незак. Плесці. Даўней рэшаты выпліталі з лык. Лісна В.-Дзв.
ВЫПЛЫВАЛЬНІКІ, ВЫПЛЫВАННІКІ мн. Раннія баравікі. Выплывальнікі — першыя баравікі. Дакудава Лід. Бачыш — выплывальнікі паявіліса. Стральцы Гродз. Выплываннікі растуць, як жыта выплывае. Пацаўшчына Дзятл.
ВЫПЛЫВАННЕ н. З'яўленне каласоў. На выплывання жыта баравікі пусціліся. Быстрыца Астр.
ВЫПЛЫВАЦЬ незак. Выпускаць каласы. Жыта выплывая, патом красуя, патом наліваяцца. Быстрыца Астр. Жыта выплываіць, выплыў каласок. Саланое Віл. Выплывая жыта, каласкі паказваюцца. Гемзы Шальч., Відаўцішкі Вільн. Ужэ жыто выплывае. Баброўнікі Гарад. Выпускаць тонкія белыя валаскі пасля цвіцення. Трава атцвіце, патом выплывае, і што вата. Малахоўцы Бар.
ВЫПНУЦЬ зак. Выпхнуць. Выпнула я яе праз дзверы. Саланое Віл.
ВЫПОВНЯТЫСЬ незак. Налівацца (пра зерне). Ужэ жыто выповняеться, становыться твэрдоватэ. Горск Бяроз.
ВЫПОЎЗВАЦЬ незак. экспр. Выходзіць, выпаўзаць. Мы сталі з лесу выпоўзваць, як ракі. Багушэвічы Бярэз.
ВЫПРАВІНЫ толькі мн. Праводзіны. Выправіны спраўляюць, як у армію ідуць. Саланое Віл.
ВЫПРАВІЦЦА зак. Пайсці, накіравацца куды-н. Як выпраўлюся — іду. Курапалле Паст.
ВЫПРАВІЦЦА зак. Паправіцца (пасля хваробы). Парсюк захварэў, можа выправіцца. Валынцы В.-Дзв. Па
80 👁