Старонка 36
/ 513
трэпы, а мужыкі насілі абіякі. Дакудава Лід. Абляні з дзерава доўга носяцца. Вострава Маст. АБКІДАЦЬ, АПКІДАЦЬ, АКІДАЦЬ, ОКЫДАТЫ зак. крав. Абшыць край тканіны. Трэба абкідаць шэў. Грыкені Вільн. Апкідаць нада шво. Валынцы В.-Дзв. Нада ніткай калашыну апкідаць. Ахрэмаўцы Брасл. Трэба гапкі акідаць. Кіралі Шчуч. Окыдала шво. Сіманавічы Драг. АБКОЎВАЦЦА незак. Акоўвацца. Калёсы абкоўваюцца шынамі. Чычалі Швянч. АБЛАВА ж., АБЛАВЫ мн. Паляванне (на ваўкоў). Аблавы на ваўкоў рабілі так: бралі вяроўку і завязвалі красныя ленты і акружалі места, дзе былі ваўкі, ваўкі баяліся ленты, стралкі выхадзілі к кругу. Ахрэмаўцы Брасл. АБЛАЖЫНЫ толькі мн. Сані-развалкі. Судэрва Вільн. АБЛАЖЫЦЬ зак. экспр. Зваліць, задушыць. Толькі смерць аблажыла яго. Альхоўка Навагр. Кот усё-такі аблажыў етага мышыннага хряка. Мішневічы Шум. АБЛАЖЫЦЬ зак. Абкласці вакол чаго-н. Пухоўкай аблажыла кульшу. Шамялі Брасл. АБЛАЗІЦЬ незак. Ліняць. Мая хустка не аблазіць, мыла многа рас. Лісна В.-Дзв. АБЛАКАЦІЦЦА зак. Абаперціся локцямі на што-н. Яна аблакаціцца на акно і глядзіць. Вецярэвічы Пух. АБЛАПІНЫ мн. Дошкі, якімі замацоўваюць край страхі. Аблапіны прыбіваюць у канцы страхі. Бакшты Іўеў. АБЛАСАВАЦЦА зак. Паласавацца. Абласаваліся і ідуць [каровы]. Вялікія Нястанавічы Лаг. АБЛАТАШЫЦЬ зак. Абарваць, абабраць (садавіну). Аблаташыў усю яблыню. Беразіно Докш. АБЛАХАЦЬ зак. экспр. Аблаяць. Яны аблахалі, аблахалі і пайшлі. Ухвала Круп. АБЛАЧОК м. памянш. да а б л о к. Як аблачок найдзець, так і закрыіць сонца. Лісна В.-Дзв. АБЛЕТАЦЬ незак. Аблуплівацца, ападаць. Лупінка з цыбулі аблетая. Бакшты Іўеў. АБЛЕХ м. 1. Агрэх. Як тыараў, што куды ні глянь — аблехі. Беразіно Докш. 2. Абсеў. Аблех астаўся недасеяны па ашыпкі. Саланое Віл. Аблех на полі, калі недасеялі. Кіралі Шчуч. АБЛЕХЧЫ, АБЛЕКЧЫ зак. Злегчы, захварэць. Я застуджуся да аблягу. Груздава Паст. Як аблягу, хто дзіця будзе глядзець? Ухвала Круп. Ён аблек і памёр. Малькуны Ігн. АБЛЕЦЕЦЬ зак. Хутка аббегчы. Дзеці аблецелі поле і не нашлі яе. Міратычы Карэл. АБЛІВАНЦЫ мн. Гумавы абутак, які рабілі з аўтакамер. Малахоўцы Бар. АБЛОК м., АБЛОКА ж. Воблака. Адзін аблок паказаўся, з
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
102 👁
/ 513