ВЫДЗЯРКІ гл. ВЫДЗЕРКІ
ВЫДЗЯРЦІ зак. Выбраць, украсці з вулляў. Мёт выдзяруць з вулья ды паядуць. Альхоўка Навагр.; гл. выдзіраць.
ВЫДЗЯЎБАЦЬ зак. Выдзеўбаць. Пчалавот залезіць на дзерава і выдзяўбае ў дзераве дзюрку, як вулей. Ухвала Круп. Ён выдзяўбаў начовачкі цяслой. Валынцы В.-Дзв.
ВЫДЛАТАВАЦЬ зак. Тое ж, што і выдзяўбаць. Трэба выдлатаваць дзюру далатом. Ліпнікі Вільн.; параўн. польск. wydłutować 'тж'.
ВЫДЛУБАНЫ, ВЫГЛУБАНЫ дзеепрым. Выдзеўбаны. Даўней выдлубаная ступа была, бухалі таўкачом. Карыта выглубанае з тоўстай асіны. Саланое Віл. Выдлубаная дзюра. Гемзы Шальч.; параўн. польск. wydłubać 'выдзяўбаць'.
ВЫДЛУБАЦЬ зак. Тое ж, што і выдзяўбаць. Рэшчыкам выдлубаюць дрэва. Ліпнікі Вільн.
ВЫДЛУК прыназ. з род. У параўнанні з чым-н. Выдлук вчорашнёго дня тыпэр луччэй. Відзібар Стол.; параўн. польск. według 'у адпаведнасці'.
ВЫДМУХІ мн. Пясчанае месца. Выдмухі — пяшчаныя мяста. Вецяр нясе пясок з той лысіны. Быстрыца Астр.
ВЫДМЫ мн. Тое ж, што і выдмухі. Старыя Трокі Трак.
ВЫДНО прысл. Відна. Вжэ выдно на дворі. Сіманавічы Драг.
ВЫДОБЛІВАЦЬ незак. Выдзёўбваць. Выдоблівай скобляй начовачкі. Ракаўскія Швянч.
ВЫДРАНО, ВЫДРАНЭ н. Узняты дзірван. На выдраному посіяв. Сіманавічы Драг. Бывае поле на выдраном. Дзяніскавічы Ганц.; гл. выдзеркі.
ВЫДРАЦЦА зак. Вываліцца. У печы спот выдраўся. Рудня Астравітая Чэрв.
ВЫДРАЦЬ зак. Узараць аблогу, папар. Выдралі папар і пасеялі жыта. Бакшты Іўеў.
ВЫДУДУЛІЦЬ зак. экспр. Выпіць. Выдудуліў цэлую крушку малака. Рагулішкі Даўг.
ВЫДУМАЦЬ, ВЫДАМАЦЬ зак. Прыдумаць. Выдумаў, што прыводзілі іх да нас. Саланое Віл. Усе нады выдамаць. Лісна В.-Дзв.
ВЫДУМАЦЬ незак. Выдзьмухваць. Слятая, бы пух, як выдумаеш. Стары Свержань Стаўб.
ВЫДУМЧЫВЫ прым. Здольны на выдумкі. Выдумчыва жонка ў яго: будзе гаварыць, чаго ніколі не было. Жылі Іўеў.
ВЫДУНДЗІЦЬ зак. экспр. Выссаць. Цяля карову чысто выдундзіло, каплі малака не пакінуло. Мсцібава Ваўк., Кіралі Шчуч.; гл. дундзіць.
73 👁