ВЫДУРНЯЦІСЕ незак. Гарэзаваць. Такі велізерны, а выдурняеце, як дітя. Курашэва Чыж.
ВЫДУСІЦЬ зак. Перадушыць. Тхор усіх курэй выдусіў. Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. wydusić 'тж'.
ВЫДУЦЦА зак. Выпучыцца, выперціся. Бывае, выдуецца хлеп цыцкамі, як пячэцца. Масілавічы Сл.
ВЫДУЦЬ зак. Уздуць. Выдула мяне, жывот балей, а тэрас не выдувая. Гемзы Шальч. Выдула карову. Жылі Іўеў.
ВЫДЫМІЦЬ зак. Абкурыць дымам. Як цыбуля вісіць, трэба, каб дым заходзіў, трэба выдыміць цыбулю, тады яна не гніе. Мсцібава Ваўк.
ВЫЕДЕНЫ дзеепрым. экспр. Адкормлены, сыты. Выедена баба, не голодная. Азарычы Пін.
ВЫЕЗД м. Святочны выезд. Санкі выхадныя, яны толькі на выезд. Судэрва Вільн.
ВЫЕСЦІ, ВЫЕСТЫ зак. З'есці. «Чы ты его выесы? — Не, нэ выем». Горск Бяроз. Не выяло целятко з ведра. Мсцібава Ваўк.
ВЫЁНТАК м. Выпадак. Гэдакі выёнтак быў, што мелі за бяду: было сіротка ягнё, яно скік на печ, і ў ягады разам хадзіла. Віш, якія выёнткі бываюць — каршун у хату заляцеў. Гемзы Шальч.; параўн. польск. wyjątek 'выключэнне'.
ВЫЖАГЦІ зак. Выпаліць, спаліць. Выжагла пяруном картошку — такі лапік, як на хату. Камена Лаг.; параўн. руск. выжечь 'тж'.
ВЫЖАЙ 1. прысл. Вышэй. Выжай будзя пад галаву. Гемзы Шальч. Рука баліць выжай локця. Паляцкішкі Воран. 2. у знач. прым. Вышэй. Мушчына выжай [ростам]. Стральцы Гродз.; параўн. польск. wyżej 'вышэй'.
ВЫЖАР м. Тое ж, што і выгар. Панна [балотная трава] любіць выжарэ, дзе торф да грунты выпалены. Выжар — дзе выгарыць балота. Дзяніскавічы Ганц. Выжар — паленіна міс поля. Малыя Аўцюкі Калінк.
ВЫЖАРЫНЫ мн. Тое ж, што і выжар. Выжарыны, дзе трава не расце, калі мокро — стаіць вада, а ў суш — сухія выжарыны, німа травы. Малахоўцы Бар.
ВЫЖАРЫЦЬ I зак. Саскварыць. Можна сланіну выжарыць. Гемзы Шальч.
ВЫЖАРЫЦЬ II зак. экспр. Моцна пабіць. Дзіця скарачом выжарыш — і дзіця як дзіця. Граўжышкі Ашм.; гл. аджарыць.
ВЫЖЛУКТАЦЦА зак. Прамокнуць. Добра выжлукталіся пад дошч. Ёдлавічы Брасл.; параўн. літ. žlùgtas 'намочаная бялізна'.
ВЫЖЛУКЦІЦЬ зак. экспр. Выпіць да дна. Выжлукцілі ўсю воду. Дзяніскавічы Ганц.; параўн. выжлуктацца.
ВЫЖМАХАЦЬ зак. Вымыць. У мяне плацця намочана
108 👁