Старонка 35
/ 513
АБІДА ж. Крыўда. Плачыць ад абіды. Лісна В.-Дзв.; параўн. руск. обида 'тж'. АБІДЖАНЫ дзеепрым. Пакрыўджаны. Ён абіджаны ў іх, бацькі мае не былі абіджаныя. Саланое Віл.; параўн. руск. обиженный 'тж'. АБІДЗВЯ гл. АБЕДЗВІ АБІДЗЕЦЦА зак. Пакрыўдзіцца. Яна на мяне абідзелася. Малькуны Ігн.; параўн. руск. обидеться 'тж'. АБІДЗЕЦЬ зак. Пакрыўдзіць. Чым я цябе абідзела? Саланое Віл.; параўн. руск. обидеть 'тж'. АБІДНО прысл. Крыўдна. Абідно ёй стала ад гэтых слоў. Навасёлкі Свісл.; параўн. руск. обидно 'тж'. АБІЖАЦЦА, АБІЖАЦЦЯ незак. Крыўдзіцца. Абіжаўся на мяне чалавек, што праўду сказала. Лісна В.-Дзв. Людзі будуць абіжацця. Кіралі Шчуч.; параўн. руск. обижаться 'тж'. АБІЖАЦЬ незак. Крыўдзіць. Я за таго заступлюся, каго абіжаяць. Кураполле Паст.; параўн. руск. обижать 'тж'. АБІЗЬЯНІ. У выразе: Абізьяні век (жарт.) — пра састарэлага чалавека. Як на восьмую дзісятку перавернецца — чалавек абізьяні век жывець. Ахрэмаўцы Брасл. АБІРАВАЦЬ незак. Збіраць. Мы абіравалі ягады, як ён прыбех. Рыбчына Віл. АБІРАНЫ, ОБІРАНЫЙ дзеепрым. 1. Ачышчаны (пра бульбу). Выпаляць печ, усыпуць у печ картофлі, а еслі абіраную, то тлушчу наложаць. Старыя Трокі Трак. 2. Вычасаны на грэбені (пра лён). Гэто в мынэ лён обіраный, алэ шэ ны чэсаный. Сіманавічы Драг. АБІРАЦЦЯ незак. Знімаць з цела, адзежы парушынкі ў стане непрытомнасці. Чалавек перат смерцю абіраецца. Абіраецца, ужо ён памрэ. Кіралі Шчуч. АБІРАЦЬ, ОБЫРАТЫ незак. 1. Знімаць, ачышчаць. Нутраноя сала с кішак абіраюць. Ракаўскія Швянч. 2. Выбіраць муку з жорнаў. Обыраю муку с поду. Сіманавічы Драг. 3. Часаць лён. Лён труть, трэплють, посля обырають на грыбынях, потом чэшуть шчіткыю. Сіманавічы Драг. АБІЧАЙКА ж. Века. У скрыні абічайка роўная. Жодзішкі Смарг. АБІЧАЯ ж. Тое ж, што і а б ё ч а к. Абічая на сіці парвалася. Кураполле Паст. Абічая ў рэшаці. Саланое Віл. АБІЧОЎКА ж. Біч. У цапу цапавільна і абічоўка. Лісна В.-Дзв.; гл. ДАБМ, карта № 258. АБІШЧАЦЦА гл. АБЕШЧАЦЦА АБІШЧАЦЬ гл. АБЕШЧАЦЬ АБІЯКІ, АБЛЯКІ мн. Абутак на драўлянай падэшве. Абіякі з дзерава вырэзвалі і абівалі раменем. Мсцібава Ваўк. Абіякі рабілі, зверху скура, а знізу дзерава. Вострава Маст. У абіяках зверху скура ці брызент. Крэва Смарг. Бабы насілі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁
/ 513