Старонка 345
/ 513
Шальч. Вывайціць цябе абы за што. Беразіно Докш.; гл. вайцяць. ВЫВАЛЫ мн. Буралом. Нарэзаў вывалаў на дрова. Навасёлкі Свісл. ВЫВАЛЬВАЦЦА незак. З'яўляцца. Вывальваецца гус у паху. Ністанішкі Смарг. ВЫВАЛЬВАЦЬ незак. Высякаць. Лясы вывальваюць. Дзяніскавічы Ганц. ВЫВАРАТ м. Вывернутае бурай дрэва, выварацень. Выварат зрэзалі на дровы. Кураполле Паст. Многа выварату нарабіла ветрам. Вырывая дзерава с коранем. Міратычы Карэл. ВЫВАРАТКА ж. Тое ж, што і выварат. Вываратка лежала ў лесе. Ахрэмаўцы Брасл., Рыбчына Віл. ВЫВАРАТНЯ ж. Тое ж, што і выварат. Ляжыць дрэва з корнямі вывернена — вываратня. Патсадзя [чорт] п'янога пад вываратню. Гемзы Шальч. Вываратня ляжыць каля дарогі. Вязынка Маладз. ВЫВАРАЦІН м. Тое ж, што і выварат. Шукай грыбоў там, дзе выварацін ляжыць і далей за яго. Беразіно Докш. ВЫВАРАЦІНА ж. Тое ж, што і выварат. Вывараціна на дарозе ляжыць. Беразіно Докш. ВЫВАРАЦЕНЬ м. Тое ж, што і выварат. Выварацень ляжаў каля дарогі — парэзалі на дровы. Кукарава Бярэз. Лезла праз выварацень ды ногі абдзёрла. Мачаск Бярэз. Выварацень — калі дзерава вывернута з карнямі. Мішневічы Шум. ВЫВАРАЦЬ ж. 1. Тое ж, што і выварат. У лесі вывараць ляжала. Рудня Чэрв., Лапічы Асіп. Вывараць велькая гун ляжыць. Пацаўшчына Дзятл. Вывараць убок аткінь! Беразіно Докш. 2. Воўчае гняздо, логава пад вывернутым дрэвам. У вывараці ваўкі жывуць. Мішневічы Шум. Павывярнула бура — вывараці ляжаць. Малахоўцы Бар., Рудня Чэрв. ВЫВАРАЧУВАЦЬ незак. Выкідаць. Дулька каславачкамі адлятая, яе выварачуям [у хлеў] і каровя пасцелям. Быстрыца Астр. ВЫВАСКА, ВЫВОЗКА ж. Вываз. У нас была велька вываска дзерава, людзі з другіх вёсак прыязджалі на вываску. Кіралі Шчуч. Був поіхав на вывозку — дэрыво на станцыю возылы. Сіманавічы Драг. ВЫВАШАВАЦЬ зак. 1. Выпалаць (у агародзе). Баба во колькі град вывашавала. Багушэвічы Бярэз. 2. Зрыць. Свіня вывашавала грады. Багушэвічы Бярэз.; гл. вашаваць. ВЫВАШОЎВАЦЬ незак. Выцягваць бярвенне з вады ў час сплаву лесу. Раскідаюць лаўкі і вывашоўваюць бярвення на берагах. Вецярэвічы Пух.; гл. вашаваць. ВЫВЕДЖАНЫ дзеепрым. Выведзены. Карова выведжана і прыведжана. Ракаўскія Швянч.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
/ 513