Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
ВЬГВЕСЦІ, ВЬГВЯСЦІ зак. 1. Звесці, вывесці (пра жьь вёлу). Вывелі авечак у нас, не разводзяць цяпер. Валынды В.-Дзв. 2. Знішчыць. Клапоў вывелі, німа. Ахрэмаўцы Брасл. ВЬГВЕСЦІСЯ зак. Звесціся. Вывеліся куры — арол усіх падраў. Лісна В.-Дзв. ВЫВЕ'ТРЫВАЦЦА незак. Сушыцца на ветры. У клеці кумпяк i выветрываецца. Лісна В.-Дзв. ВЬГВЕТРЬІЦЬ зак. Праветрыць. Я акно аткрыла — ніхай выветрыя. Мсцібава Ваўк. ВЬГВЕУКА ж. Toe ж, што i в ы д м у х i. Не гані карову,. бо кала вывеўкі там граско. На вывеўцы i трава не расла i сухо было. Вывеўка бывае i на полі. Баброўнікі Гарад. ВЫВІВА'ЦЬ незак. Намотваць. Вывіваюць клубок ніцяў.. Жылі Іўеў. ВЬГВІДНЯЦЬ зак. безас. Развіднець. Вывідняла ўжо. Альхоўка Навагр. ВЬГВІСЦІ зак. Вывезці. ён вывіс гной на поля. Нада вывісці дровы з лесу. Саланое Віл. ВЬГВОЗКА гл. ВЫ'ВАСКА ВЬГВЯРАДЗІЦЬ зак. Натрудзіць. Вывярадзіла рукуў жнучы. Жыдзевічы Іўеў. ВЫ'ВЯРНУЦЬ зак. 1. Перамясціць, пераліць з адной пасудзіны ў другую. Вывярну ў таз грыбы i буду саліць. Лісна В.-Дзв. Я свіням вывярну гэту яду. Кураполле Паст. 2. Вывернуць, вырваць з зямлі з карэннямі. Вецяр дзерава вывярнуў. Паляцкішкі Воран. 3. Пакалечыць. Вывярнуў ногу. Едлавічы Брасл. ВЬГВЯСЦІ зак. Нарадзіць. Чатырнацаць дзяцей вывясці — што ты думает лёхка? Саланое Віл. ВЫ'ВЯХ м. Вывіх. Вызях бывая — хто нагу звіхне. Вывях вывязваць нада. Рыбчына Віл. ВЫТА ж. бат. Віка. Выга, яе сеюць ca ўсом на корм. Miратычы Карэл. Выга i ляда — тое ж. Альхоўцы Лях. ВЫГАВАФВАЦЬ незак. Выказваць крыўду, незадавальненне. Цяпер выгаварваць будзе адна другой. Мсцібава Ваўк. ВЫГАВАФУВАЦЬ незак. Вымаўляць з акцэнтам. Ты нег так выгаваруеш, як у нас. Жылі Іўеў. ВЫТАВАРЫЦЦА зак. Сурочыць. А гэты кот, кап не выгаварыцца, яшчэ не бэсціць. Альхоўка Навагр. ВЬГГАДА, ВЫГО'ДА ж. 1. Добрыя ўмовы жыцця i працы. Дзіця ў выгадзі расцець. Валынцы В.-Дзв. Цяпер выгада маладым. Саланое Віл., Старыя Смільгіні Воран. Вот ёй выгода ў маткі: робіць, што хоча, спіць, колькі хоча. Кіралі Шчуч. Якая выгода: сядзі i пішы, не нада на нагах стаяць.. Мярэцкія Глыб. Ты расцеш на выгодзя. Старыя Смільгіні Воран. У такой выгодзе рос. Вязынка Маладз. Тут магазін на месці, i аўтобус, i ўся выгода. Ахрэмаўцы Брасл. Дзісь выго
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вываска, выветрывацца, вывярнуць, вывіваць
7 👁
 ◀  / 513  ▶