чаго, яму бракуя. Стральцы Гродз. Гутлая мая юргіня. Апіта Іўеў.
ВУХА, ВУХО н., ВУШЫ мн. Вуха. Вуха свярбіць, у вуху звініць. Вялікія Баяры Шчуч. Забалело мне вухо. Старое Сяло Зэльв. Шуміць у вусе. Альхоўцы Лях. У яго адно вухо вялікая. Магуны Паст. Вухо атмарозіў. Мярэцкія Глыб. У вухо глядзі. Лісна В.-Дзв. У вуховэ болячка. Дзмітравічы Кам. Яму бацька вушы круця. Лоск Валож. У вушшу звініць. Вострава Маст. У цябе за вушыма гразь. Ялова Пруж. ◊ Вухам ня весці — не слухацца. Ён вухам не вядзець. Кураполле Паст. У яго ў вуху коні стаялі — пра брудныя вушы. Лоск Валож. Вушы паспускаўшы, апусціўшы — бяздзейнічаючы. Стаяць, вушы паспускаўшы. Што ты стаіш, вушы апусціўшы? Саланое Віл.
ВУХАЦЬ незак. Вохкаць. Брат вухаў-вухаў, як увідзіў Глашку. Валынцы В.-Дзв.
ВУЧАНЫ, ВУЧОНЫ прым. Вучоны. Тата быў вучаны. Жодзішкі Смарг. Ён вучаны чалавек. Саланое Віл. Вы вучаныя людзі. Магуны Паст. ∇ За днаго вучонага дзесяць невучоных даюць. Кураполле Паст.
ВУЧЫЦЕЛЬКА ж. Настаўніца. Вучыцелька ідзе. Вялікія Баяры Шчуч. А ў яго на кварціры была вучыцелька. Малахоўцы Бар. У нас вучыцелька жыла. Альхоўцы Лях.; параўн. руск. учительница, польск. nauczycielka 'тж'.
ВУЧЫЦІ гл. ВУЧЫЦЬ
ВУЧЫЦЦА незак. Набываць веды. Адмалку вучыцца і да старасці. Ахрэмаўцы Брасл. Вучылася за метсястру. Альхоўцы Лях.
ВУЧЫЦЬ, ВУЧЫЦІ незак. Перадаваць веды. Яна вуча дзяцей у школе. Старыя Трокі Трак. Школа вучыць. Саланое Віл. Мы его не вучыціму. Ялова Пруж.
ВУЧЫЦЯЛЬНІЦА ж. Тое ж, што і вучыцелька. І цяпер вучыцяльніца ест. Альхоўка Навагр.; параўн. руск. учительница 'тж'.
ВУШ гл. ВУЖ
ВУШ гл. ВУЖ
ВУШАТКА ж. Цэбар. Вушатку з клёпак з базару прывёз. Ухвала Круп.
ВУШАТЫ прым. Вушасты (з вялікімі вушамі). Вялікія Баяры Шчуч. Чубаты (з чубкамі каля вушэй—пра птушак). Курыца вушатая. Ракаўскія Швянч.
ВУШАЦІК м. памянш. Цабэрак. Ліні вару ў вушацік! Ухвала Круп.
ВУШВАЛАК м. Палена, палка. Ён нёс добры вушвалак. Вялікія Баяры Шчуч.; параўн. літ. ąžuolas 'дуб'.
ВУШКІ мн. Чубкі каля вушэй у птушак. Вушкі ў куры, вушаценькая кура. Пасіене Лудз.
77 👁