АБЖО'РА м. і ж. груб. Ласун. Абжора на прысмаках хоча жыць. Паляцкішкі Воран.
АБЖО'РА ж. 1. Намаразь на лёдзе. Як мокры снег і вада на льду возера замерзне, кажуць, абжора замерзла, еду, іду па абжоры, яна дзержыць. Ахрэмаўцы Брасл. 2. Верхаводка. Абжора на возеры бываіць, як вада стаіць навярху. Ахрэмаўцы Брасл.
АБЖО'РАСТЫ прым. Абжорлівы. Які ты абжорасты, яды не набрацца. Ухвала Круп.
АБЖО'РЛІВЫ, АБЖЭ'РЛІВЫ прым. Тое ж, што і абжораст ы. Абжорлівы конь. Чычалі Швянч. Абжорлівая карова многа харчу патрабуе. Рудня Астравітая Чэрв. Абжэрлівы конь. Грыкені Вільн.
АБЖО'ЎКНУЦЬ зак. Пажаўцець. Саланіна абжоўкла. Старыя Смільгіні Воран.
АБЖЫГНУ'ЦЬ зак. Апаліць. Абжыгне жара і без гарэлкі. Рудня Астравітая Чэрв.
АБЖЫГЧЫ' зак. Апячы (крапівой). Як абжыжэш рукі ап крапіву, дык свірбяць і баляць. Там абжыжэш рукі. Кураполле Паст.
АБЖЫ'НКІ толькі мн. абрад. Дажынкі. Пакідалі на абжынкі каласкі, кругом тры разы абхадзілі, тады высока зжыналі, у снапок увязвалі і хлеп закопалі. Саланое Віл. На абжынкі дасць выпіць, балююць. Ракаўскія Швянч. Ужо кончылі жаць, гуляюць абжынкі. Магуны Паст. Абжынкі—ета кагда пакідалі халмачок каласоў, кінуць хлеп пасярод, потым ідуць с сярпом кругом тры разы, патрошачку беруць і пяюць. Беразіно Докш.
АБЖЫ'РНЫ прым. Сыты. Абжырны конь, увесь у яблыкі. Кураполле Паст.
АБЖЭ'РГАЦЬ зак. 1. Сесці на які-н. прадмет, як на каня. Абжэргаў ровар і паляцеў. Ёдлавічы Брасл. 2. Ушчаміць паміж ног. Абжэргала паміж нох і атлупіла п добра. Ёдлавічы Брасл. 3. Тое ж, што і абжаргаць 2. Абжэргаў усё, не наступіў. Чычалі Швянч
АБЖЭ'РЛІВЫ гл. АБЖО'РЛІВЫ
АБЖЭ'ХЧЫ зак. Тое ж, што і абжыгнуць. Абжогла бабу адну. Кіралі Шчуч.
АБЗДО'ЛЯЦЬ гл. АБДО'ЛЯЦЬ
АБЗЫЎНУ'ЦЦА зак. Тое ж, што і абазвацца. Прышлі ў чатэры часэ ночы, ляжалі да свету і ня абзыўнуліся. Скрыль Пух.
АБІВА'ЦЬ незак. Вымалочваць зерне. Пранікамі лён абівалі. Старыя Трокі Трак. Лён сохня ў снапох, тады абіваяць. Лісна В.-Дзв. Шлі лён абіваць, абівалі пранікам. Альхоўка Навагр. Жыта абівалі ап калотку, аб вуляй. Рудня Астравітая Чэрв. Абівалі лён пранікам. Грыкені Вільн.
109 👁