Старонка 339
/ 513
матыля плодзіцца. Альхоўцы Лях. Вусянь напаў на капусту. Лапічы Асіп. Нападзе чорная вусянь, з'ядая крапіву, толькі сцяблы пакіня. Вот дзяцей у іх, як вусені. Вецярэвічы Пух. ВУСЕНЬКІ, ВУСІНКІ мн. памянш.-ласк. да вусна, вусны. Вот у яе вусенькі — хоць ты пацалуй. Саланое Віл. Вусінкі апсыпала. Мачаск Бярэз. ВУСІЛЬНІЦА зб. ж. Тое ж, што і вусень. Вусільніца напала на капусту. Бакшты Іўеў. ВУСІНКІ гл. ВУСЕНЬКІ ВУСКІ гл. ВУЗКІ ВУСНА ж., ВУСНЫ мн. Губа, губы. У яго вусна рассечана. Магуны Паст. Вусны яе тоненькія — яна негодная. Саланое Віл. ВУСЦЯ н. Вусце. У вусці ключавое места. Лісна В.-Дзв. ВУСЦЯШКА ж. Прарэшак, пятля (для гузіка). Ён да вусцяшкі каптана прычэпіць нош. Кураполле Паст. ВУСЫ мн. 1. Валасяное покрыва над верхняй губою. Вусы пастрыжы! Ністанішкі Смарг. Вусы згаліў. Лоск Валож. Вусы ў баб ёсць. Кураполле Паст. Атрасцілі бароды, вусы. Альхоўка Навагр. У яго вусы велькія. Сакаляны Сакол. Пабрый вусы. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Вусы ў рака. Рак вусы мая. Каўняны Гродз. 3. бат. Ніткападобныя парасткі ў раслін. Вусы ў гарбузах. Янова Рас. 4. Асцюкі. Дуюць на ячмень [б'юць], кап вусы адляцелі. Вязынка Маладз. Нада вусы адбіць у ячмені. Янова Рас. ВУСЫ мн. Рама ў развалках. Ад голтаў ідуць жэрдачкі длужай, як сані, і папярэчнымі скрапляюцца, і называюцца вусы. Гемзы Шальч. Рабілі сані з вусамі, кап ні перавярнуцца. Дакудава Лід. ВУСЯНІЦЫ мн. Вусені. Вусяніцы ўжо капусту паелі. Дакудава Лід.; гл. вусільніца. ВУСЯНЬ гл. ВУСЕНЬ ВУТАК м. Качар. Вутак і вутка. Мярэцкія Глыб., Груздава Паст. ВУТАЧОК м. памянш.-ласк. да вутак. Вутачка ліс украў. Груздава Паст. ВУТКА, ГУТКА ж. Качка. Вутка многа есць. Кураполле Паст., Багушэвічы Бярэз. Гуткі ў нас мала хавалі. Паляцкішкі Воран. ВУТКА ж. Гарэлка. ∇ Ад вуткі розум круткі [кароткі]. Мсцібава Ваўк.; параўн. польск. wódka 'тж'. ВУТКА ж. Тое ж, што і вуда 1. З вуткай пашоў, дагоніш. Крынкі Крын. ВУТЛЫ, ГУТЛЫ прым. Далікатны, слабы, які патрабуе добрага догляду. Наш конь вутлы: трохі ляпей не дай — ён худнее, трэба даглядаць вутлага. Галубы Маст. Вутлыя качкі, не растуць. Пацаўшчына Дзятл. Вутлы — слабы: ці з'есць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
/ 513