жышчо — пярэдняя вяроўка, што прыціскаюць сена ці салому спераду воза. Масілавічы Сл.
ВУЗА ж. Соты. Пчолы надзелалі вузы, пустая вуза. Лісна В.-Дзв. Вуза — соты, яе ператапліваюць і абменьваюць на вашчыну. Шкаўна Лудз. Адходы ад воску, вашчына. Вуза астаецца, як мёт працэдзяць. Вузу на воск дзелаюць: вады наліецца ў кацёл, на трапку вузу паложаць — і ў печ, воск чысты пройдзіць прас трапку, а вашчына астаецца на трапцы. Валынцы В.-Дзв. Вуза — астача ат ператопленага воску. Магуны Паст.
ВУЗВАЛАК, ВУЗАВАЛАК м. Вузгалаўе (у возе). У калёсах шворан праходзіць у вось чарас вузвалак. Малахоўцы Бар.; Вузавалак упярадзі воза. Дакудава Лід. Трайніла ўсаджваецца ў вузавалак. Вялікія Баяры Шчуч. У пярэдку подушка і вузавалак называюць. Пацаўшчына Дзятл.; параўн. вушвалак.
ВУЗВАЛАК м. Бэлька, за якую чапляюцца кроквы ў гаспадарчым будынку. Альхоўцы Лях.; параўн. вушвалак.
ВУЗГАЛАВЕНЬ м., ВУЗГАЛАВЯ, ВУЗГАЛАЎЯ н. Тое ж, што і вузавалак. Вузгалавень і ручкі ў калёсах. Рудня Астравітая Чэрв. Вузгалавя накладаецца на пярэднюю частку калёс. Тухавічы Лях., Данілавічы Дзярж. Трайня ўпускаецца ў вузгалаўя. Вецярэвічы Пух.
ВУЗГАЦЬ незак. Малаціць, абіваць. Кілтаёй вузгаеш. Магуны Паст.
ВУЗДЕР м. Тое ж, што і вузыр. Вуздер у снопе. Азарычы Пін.
ВУЗДУХА ж. Дыяфрагма. Вуздуха, ці плева — тое самае. Беразіно Докш. Упадзіны ў баках у каровы. Вуздуха там, дзе клуб у каровы. Беразіно Докш.
ВУЗДЭЧКА ж. Аброць. Пры вуздэццы поват. Крынкі Крын.
ВУЗЁЛ, ГУЗЕЛ, ГУЗЯЛ, ГУЗЁЛ м. Вузел. Вузёл завязаўся. Завязала вузла, як гараб'я. Малахоўцы Бар. Вузёл справядлівы і вузёл сабачы. Альхоўцы Лях. Звязала гузел і звіла ніткі. Макры пазавязаны ў скарачу гузламі, каб не разівіваліся. Старыя Смільгіні Воран. На, унучка, гузял завяжы — рукі мае, як граблі. Стральцы Гродз. На ныцтцы гузёл зав'язався. Сіманавічы Драг. у знач. прысл. вузлом. На вузел. Завяжы ніць вузлом. Вялікія Баяры Шчуч.
ВУЗЁЛЧЫК м. памянш. да вузёл. Вузельчык. На канцы вузёлчык быў. Гемзы Шальч.
ВУЗІНЯ ж. Шырыня. Зложаць палатно і вузіню зразаюць. Рагулішкі Даўг. Супонь такой вузіні. Гемзы Шальч.
ВУЗКІ, ВУСКІ прым. Нешырокі. Вузка крама [матэрыя, тканіна фабрычнага вырабу]. Дзяніскавічы Ганц. Такая вуская траста [драніца для пакрыцця страхі]. Саланое Віл.
78 👁