на люды рабых було. Всё такіі страшныі хворобы: вудра, шкарлатына, вуспа. Залессе Кам. Малы захворыэв на вуодру і чуть выжыв. Курашэва Чыж.
ВУЕНКА ж. Цётка (жонка матчынага брата). Жылі Іўеў., Быстрыца Астр.; параўн. польск. wujenka 'тж'.
ВУЖ, ВУШ, ГУЖ м. заал. Вуж. Вуж доўгі, руды. Каўняны Гродз. Вуш у паскі, рабы, ён с сібе кожу скідая, яна памоцна: як коні былі ў каросці — пашмаруй с клушчам, адразу паможа. Вуш яйка нясе; як гараў дзет, то нашоў два яйка, хацеў памацаваць — і ні мох: брызгі ляцелі з гуп. Кіралі Шчуч. Вужэ раней у хату ўлазілі, нават у калубель да дзіцяці спаць лазілі. Навасёлкі Свісл. Вужэ с краснымі ўшамі не кусаюцца. Вецярэвічы Пух. Вужэ не кусаюцца, калі не наступіш на яго. Гэты гот так много вужоў. Вялікі Краснік Пруж. У вужа жоўтыя вушы. Парэчча Гродз. Гужы не кусаюцца. Крэва Смарг.
ВУЖ, ВУШ, ГУЖ м. 1. Раменная пятля ў хамуце. Дзюры ў клешчах пракручвалі, у іх заводзілі вужы, адзін вуж і другі. Гемзы Шальч. 2. Раменная прывязка ў цэпе. Вуш у цэпе. Кемялішкі Астр. Бічоўку цэпа гужом прывязвалі. Магуны Паст. У цапу калтуя, біяк да яе прывязаны гужом. Крэва Смарг.
ВУЖАВАТЫ прым. Хітры, жулікаваты. Вужаваты хлопец. Стары Свержань Стаўб.
ВУЖАК, ГУЖАК м. заал. Тое ж, што і вуж I. Знайшлі яйкі вужака. Тут е вужакоў. Грыкені Вільн. І гужак кусаецца. Лоск Валож.
ВУЖАКА ж. 1. Гадзюка. І як жнуць бабы, у жыці вужака можыць укусіць. На дзвіжання вужакі ідуць у норы. Лісна В.-Дзв. Вужакі, але тут іх німа. Груздава Паст. 2. Тое ж, што і вуж I. Вужака ня кусаецца. Магуны Паст.
ВУЖАР м. Яма ў рэчцы. Уюны ў вужарох вяліса. Пасека Ст.-Дар.
ВУЖАЧКА ж. перан. экспр. Злая жанчына. Мая жонка — вужачка. Лісна В.-Дзв.
ВУЖАЧКІ мн. бат. Неядомыя грыбы. Ты вужачак набярэш. Малыя Аўцюкі Калінк.
ВУЖАЧЫЯ ВЫПАЎЗІНЫ мн. Скура гадзюкі, скінутая ў час лінькі. Вужачыя выпаўзіны на лякарства бяруць. Валынцы В.-Дзв.
ВУЖЛІС м. заал. Тое ж, што і вуж I. Выпаўз на сценку гэты вужліс. Талейкі Швянч.; параўн. літ. ūžlys 'тж'.
ВУЖОЎКІ мн. бат. Тое ж, што і вужачкі. Вужоўкі — грыбы, якія не ядуць. Азяраны Раг.
ВУЖЫК м. Тое ж, што і вуж II, 2. Біч вужыкам прывязваўся да цапільна. Вялікія Баяры Шчуч.
ВУЖЫШЧО н. Тоўстая вяроўка для ўціскання воза. Ву-
74 👁