Старонка 327
◀ / 513 ▶
даць, гультаяваць. Валындаціса — значыт, ходыці бэз роботы. Смаляніца Пруж.; гл. валанцацца. ВОЛЬЕ гл. ВОЛЕ ВОЛЬНА прысл. 1. Спакойна, без клопату. Кап гот, здаецца, пажыў вольна. Крэва Смарг. 2. Каманда на права трымацца свабодна. Вольна, можаце ісці пакупацца. Гемзы Шальч. 3. Свабодна, лёгка. Праходзя нітка праз вір'ёк вольна. Старыя Трокі Трак. ВОЛЬНАСЦЬ ж. мед. Панос. У мяне вольнасць, нічога ня ела. Быстрыца Астр. Схваціла вольнасць мяне. Бакшты Іўеў. Вольнасць, жывот баліць. Вострава Маст. Палын памоцны, як вольнасць гоніць, ён стрымоўвая. Кіралі Шчуч. Была вольнасць у каровы, павяла да дохтара. Альхоўцы Лях. ВОЛЬНЫ прым. 1. Свабодны, нікому не падпарадкаваны. Я — вольная. Крынкі Крын. Што яму, ён вольны чалавек. Рудня Астравітая Чэрв. 2. Не заняты працай, які мае час. У мяне вольны час. Крынкі Крын. ∇ Вольнаму — воля, шалёнаму — поля, а спасёнаму — рай. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. польск. wolny 'тж'. ВОЛЬНЫ прым. Халодны, чысты, свежы. Панясу на вольны воздух — хай стыня. Мсцібава Ваўк. ВОЛЬНЫ прым. Ачахлы. Трэба паставіць у вольны дух. Паставіла мёт у вольную печ, штоп растапляўся. Лісна В.-Дзв. ВОЛЬНЫ прым. Не крута скручаны. Можа быць вольная нітка і крутая. Старыя Трокі Трак. Ніткі крутыя і вольныя. Паклы натрасалі, каб была кудзеля вольна, бо так яны пазбіваныя. Грыкені Вільн. ВОЛЬХА, ОЛЬХА ж. Вольха. Скажуць вольха ці ольха. Чычалі Швянч. Вольха не ставіцца ў стаўпы. Ахрэмаўцы Брасл. ВОЛЬЯ гл. ВОЛЕ ВОЛЯ ж. 1. Свабода. Ён даў сабе волю — што хоча, тоя робіць. Вялікія Баяры Шчуч. Я сама над сабой маю волю. Кураполле Паст. Овэчкі мают волю, ходят, дэ хочут. Курашэва Чыж. ∇ Дай жаданню волю — сам будзеш у няволі. Альхоўка Навагр. Дай дзіцяці волю — сам будзеш у няволі. Вецярэвічы Пух. 2. Перакананне. Як такая твоя воля, то робі, як хочэш. Курашэва Чыж. ВОЛЯ гл. ВОЛЕ ВОМПІЦЦА незак. безас. Непакоіць, хваляваць. Мне аш вомпіцца, чаму яна не прыехала? Гемзы Шальч.; параўн. польск. wątpić 'сумнявацца'. ВОМПІЦЬ, ВОНПІЦЬ, ВОНПЫТЫ незак. 1. Думаць, хвалявацца, непакоіцца. Я ўсё вомплю, што зрабілася там? Але чутак не было, што аўтобусы не ходзяць. Старое Сяло Зэльв. 2. Шкадаваць. Я патом вонпіла, што не купіла тавар,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 513 ▶