Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
ВО'ЙДАЦЦА незак. Хістацца. Войдаецца ў руках шчыпалачка [якою знімаюць плады з дрэва]. Рудня Астравітая Чэрв.; гл. г о й д а ц ц а. ВО'ЙСКА, ВО'ЙСКО, ВУО'ЙСЬКО н. i ж. Армія, узороеныя сілы. Пабудзеш ты два гады ў войску. Ністанішкі Смарг. Ен служыў у войску. Граўжышкі Ашм. Твой сын служыў у войску пры гарудзіі. Стральцы Гродз. Сын пашоў да войска. Паляцкішкі Воран. Тры сыны, аднаму да войска трэба ісці. Старыя Трокі Трак. Прышла войска, крыкнула гура! Лайпушкі Ігн. Немец гнаў войска на фронт. Гемзы Шальч. Васю вэсною до вуойська забралі. Ціелы дэнь вуойська ішлі. Курашэва Чыж. В СУКА I, ВСУКО, ГО'КО н., ВО'ЧЫ, ГО'ЧЫ, ГОЧКЬГ мн. Орган зроку. Ня віджу гэтым вокам, як прас туман. Каля огню накурстаешся, што i вочы не глядзяць. Саланое Віл. На 'дно воко аслеп. Старое Сяло Зэльв. Твае вочы ўбок служаць. Груздава Паст. V Вочы — яма, усяго мала. Кдралі Шчуч. Шоб тобі гочкы замазало! Сіманавічы Драг. О Як вокам кінуць. Была галя, бы дым, як вокам кінуць, а цяпер пазаростало. Дзяніскавічы Ганц. Мець або не мець вока — прыязна або непрыязна адносіцца, паважаць ці не паважаць. Ен маіць харошая вока на міне. Яна на міне мела вока, хацела, кап я на ферме рабіла. Ёдлавічы Брасл. Ен на мяне вока маіць. Саланое Віл. Сабака ня меў вока на індыкаў. Рагулішкі Даўг. 3 вока стацъ, вока ня любіць, вока баяцца — у забабонах — магічная сіла зроку, здольная прыносіць зло. 3 вока яму стала. Кураполле Паст. Пчолы вока ня любяць, як глядзіш прас плот. Груздава Паст. Мая карова вока баіцца. Яе вока бла* гая: як гляніць, скаціна захварэіць. Ёдлавічы Брасл. Не прышлося давучыцца, хоць бы вочы відзілі болі. Валынцы В.-Дзв.. Не трэба маргаць ачыма! Номікі Бабіц. Цёмна ўваччу. Лоск Валож., Вялікія Баяры Шчуч. Ачыма зрабіў бы, а рукамі не магу. Вострава Мает. На свае вочы відзіла. У вочы ён мне сказаў. Груздава Паст. Скажы ў вочы! Альхоўцы Лях. Сыдзі з маіх ачу! Старое Сяло Зэльв. Пробываты гочыма. Здаецьця пробывае гочыма. Сіманавічы Драг. ВО'КА II н. Бездань, прорва. Вока ў балоце, дзе калышыцца. Быстрыца Астр. ВО'КШШЧА н. Тое ж, што i в 6 к а II. Вокнішчы бываюць у бяздонным балоце. Ухвала Круп. ВО'КО гл. ВО'КА I ВОЛ, ВЫЛ м. 1. Спакладаны бык. Раней валы былі, але ў нас не рабілі валамі. Мярэцкія Глыб. Было так, валы трэба было дзяржаць, валамi араць. Швэды Вільн. Гараў валамі дзядук, паставіў валы аддыхнуць. Грыкені Вільн. Валамі аралі вельмі даўно, пры маёй памяці — не. Чычалі Швянч. 2. Непакладаны бык. Карова паднялася на валы. Кемялішкі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ачў, войдацца, войско, вокшшча, вуойсько, гоко, узброе
6 👁
 ◀  / 513  ▶