Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча (1979). Том 1. А-Г. Ю. Ф. Мацкевіч

 ◀  / 513  ▶ 
палка каля пены, гэтай палкай мяшаць у печы можна — гэто вожах. Малахоўцы Бар. 2. Палка, на якую насаджваюць вілкі, качаргу i інш. Вожах — палка, на якую насаджваюць памяло. Нізок Уздз. Налажы на' вожах памяло! Міратычы Карэл. Вожах у вілках. I чапляя, i качарга, i хваёвы венік — у сё насаджваецца на вожах. Дзяніскавічы Ганц. 3. Калек, якім падпіраюць навой у кроснах. Альхоўцы Лях. 4. Касцёр, вогнішча. Вожах — кучка гаручых дроў. Вялікія Баяры Шчуй. ВОЗ I, ВОС, ВЫЗ м. 1. Павозка, воз. 3 воза злее. Мярэцкія Глыб. Прыехалі з бежанцаў — ані воза, ні каня. Смаляніци Пруж. 2. Паклажа на павозцы. Еслі наложаны сенам ці чым, то гэто воз. Ванелевічы Кап. Тры вазы рена прывязЛі. Ністанішкі Смарг. Аш трашчаць вазы [з сенам]. Грыкені Вільн. Бывала, клалі велькія вазэ сена. Кіралі Шчуч. Тры возы прыв'ёз дроў. Смаляніца Пруж. Я восем вазоу прывязла гною. Вецярэвічы Пух. Мой сын павёс вое. 3. у знач. прысл. возам. На возе. Не маглі ехаць возам. ВялІкія Баяры Шчуч. Возам, бывала, едзе да Гродна. Воетрава Мает. Калісьці возам ездзілі. Смаляніца Пруж. О Возам везці — надта многа. Бобр нанясе карэнняў, што вазом не павязеш. Швэды Вільн. Яму хваціць — хоць возам вязі. Кураполле Паст. Сміття — возом ны вывызыш. Сіманавічы Драг. ВОЗ И, ВОС м. астр. Вялікая Мядзведзіца. Воз з зорак. Воз велькі i малы. С поўначы вое пераходзіць на поудзень — ужо рано бліско. Мсцібава Ваўк. Вое — чатыры звязды i дышаль з гвяздаў. Лайпушкі Ігн. ВО'ЗГРЫ толькі мн. Слізь, якая выдзяляецца з носа. Апцяры возгры! Мярэцкія Глыб. Возгры цякуць з носа, папусціў возгры. Рыбчына, Саланое Віл. ВО'ЗДЗІКА прысл. Тое ж, што i вод зе к а. Воздзіка во патыліца. Каўняны Гродз. ВО'ЗДУХ м. Паветра. Панясу на вольны воздух — хай стыня. Мсцібава Ваўк. Пашоў лёхкі воздух, трэба кап воздух змяніўся. Лоск Валож. Адчыню хату, нгхай воздух зменщца. Дачка гаворыць: «Не хадзі ты многа!». Дзе ты уседзіш, мяне на воздух цягніць. Валынцы В.-Дзв. Воздух пашоў пат скурой. Жылі Іўеў. Мне брак воздуха. Гемзы Шальч. На воздуся ляціць. Альхоўцы Лях.; параўн. руск. воздух тж'. ВО'ЗЕРА, ГО'ЗЫРО, АЗЯРО' н. Возера. Возера Рэша, за ім возера Вільное. Швэды Вільн. Тут возера невялікае ёсць. Мярэцкія Глыб. За возерам быў. Грыкені Вільн. Гозыро вжэ заросло. Сіманавічы Драг. Азяро нероўнае, ямамі. Северный вецер дзерэць азяро. Лісна В.-Дзв. Тут азяро было. Старыя Трокі Трак. Азяры там былі. Груздава Паст. У нас азяроў палова. Альхоўка Навагр. У нас рака, нет азярэй. Валынцы В.-Дзв. Угор у гразкіх азерах жыве. Азяраны Раг. У гэных азярох многа рыбы. Ністанішкі Смарг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ніцй, прывёз
6 👁
 ◀  / 513  ▶