Старонка 323
/ 513
ВОГНЯВІШЧА н. Тое ж, што і в о г н і с к о. Вогнявішча— тоя месца, дзе агонь гарэў, як каровы пасцілі. Бакшты Іўеў. ВОГЯРЫ толькі мн. Блікі, водблескі (на вадзе). Па вадзе бегаюць вогяры. Альхоўка Навагр.; параўн. літ. vagà 'лінія, дарожка на паверхні ціхага возера вечарам'. ВОДА гл. ВАДА ВОДАЛЬ, ВОДДАЛЬ, ВОДАЛЛЯ, ВОДАЛЯ, ВОДДАЛЯК прысл. 1. Аддалена. Нада было водаль паставіць хату. Лісна В.-Дзв. Водаль сядзела. Кураполле Паст. Мы воддаль жылі. Альхоўка Навагр. Недзя водалля ў полі была. Вецярэвічы Пух. Чалавека забілі і водаля пахавалі. Альхоўцы Лях. 2. На пэўнай адлегласці ад аб'екта. Стала атходзіць водаль ат хаты. Кураполле Паст. Водаль я не чую, што гавораць. Лоск Валож. Яна водаль ад нас жывець. Саланое Віл. Воўк атходзіць водаль ат свайго гнязда, бліска нічога не возьмя. Вецярэвічы Пух. Яны водаль жывуць ад дзярэўні. Азяраны Раг. Воддаляк вёскі хата стаіць. Кіралі Шчуч. ВОДАР м. Пах, духмянасць. Квяты маюць інакшы водар, дух. Ністанішкі Смарг.; параўн. польск. odór 'дрэнны пах, смурод' < лац. odor 'пах, духмянасць'. ВОДВЕТКІ, ВОТВЕТКІ толькі мн. Тое ж, што і а д в е д з і н ы. Даўней у водветкі шлі да радзіхі; бліноў, бондаў напякуць і ідуць. Мсцібава Ваўк. На вответкі хадзілі, атведвалі. Рудня Астравітая Чэрв. ВОДЗЕКА, ВОДЗІКА прысл. Тут. Водзека лягу так. Кіралі Шчуч. Водзіка хлеп. Ахрэмаўцы Брасл. Водзіка расцець арнік. Валынцы В.-Дзв. ВОДЗЫЎКІ толькі мн. Тое ж, што і в о г а л а с к і. Аш водзыўкі ідуць па лесе. Кураполле Паст. ВОДЛЮДНІК м. асудж. Пануры, хмурны чалавек. Ён адзін і адзін — водлюднік нейкі. Кіралі Шчуч. ВОДНА БУЛАЎКА ж. бат. Рагоз. Як чалавек апарыць ногу, то засыпалі пухам воднай булаўкі — робіцца струп і гоіцца. Мсцібава Ваўк. ВОДОХРЫШЧА гл. ВАДОХРЫШЧА ВОДОХРЫШЧЫ толькі мн. Тое ж, што і в а д о х р ы ш ч а. ▽ Трышчы, ны трышчы — вжэ пройшлы водохрышчы — пра спад маразоў. Сіманавічы Драг. ВОДРА ж. мед. Адзёр. Ракаўскія Швянч.; параўн. польск. odra 'тж'. ВОДРЫЦА ж. Тое ж, што і в о д р а. Бывала, усе Валынцы выкаціць водрыца. Валынцы В.-Дзв. ВОДЯНАЯ КОЛЯДА ж. абрад. Дзень перад вадохрышчам. На водяную коляду свэтят воду. Курашэва Чыж. ВОДЯНАЯ ЯШЧЫРКА гл. ВАДЗЯНАЯ ЯШЧАРКА ВОЖАХ м. 1. Кіёк, якім мяшаюць вуголле ў печы, дровы. Вожах — палка дрова патшавельваць. Масілавічы Сл. Стаіць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁
/ 513