захворыэті, як на дітя подівіцце. Курашэва Чыж.; параўн. руск. влиять 'тж'.
ВЛУЧКА ж. Баваўняныя ніткі. Куплялі влучку і дываны ткалі. Магуны Паст.
ВЛЯЛЮШЧЫТІ зак. Даць пэўную колькасць чаго-н. Думаеш, што вуон тобіе влялюшчыт? Курашэва Чыж.
ВНІМАНІЕ, ВНІМАНЕ н. Увага. Яна і вніманія на мяне ня бераць. Лісна В.-Дзв. Вуон на мэнэ ніякого вніманія нэ бэрэ. Курашэва Чыж. А я на ёго й быз вніманія. Сіманавічы Драг. Селі на каней і на людзей внімане не абрашчаюць. Ахрэмаўцы Брасл.; параўн. руск. внимание 'тж'.
ВНІСТОЖЫТІ, ВНЫСТОЖЫТЫ зак. Знішчыць. В збуожові туолько осоту, што нэ можна ёго вністожыті. Курашэва Чыж. Вжэ булы вныстожылы ввэсь ліс, а зарэ посадкы сталы робыты. Сіманавічы Драг.; параўн. руск. уничтожить 'тж'.
ВНЭТ прысл. Ушчэнт, зусім. Валасы внэт вылязлі клакамі. Старыя Трокі Трак.; параўн. польск. wnet 'зараз'.
ВО часц. Вось. указ. Артай во мой уміраець. Чычалі Швянч. Во такой грубіні кнігі былі. Магуны Паст. Пагэтуль во ўлезла ў балото. Малахоўцы Бар. узмацн. Дзе во пераначаваць? Старыя Трокі Трак. Во нам выгадна пасціць. Магуны Паст.
ВОБАК прысл. Разам. Стуляцца вобак адзін і другі ліст. Ністанішкі Смарг. Убок, бокам. Пуля пашла вобак за вухо. Ахрэмаўцы Брасл. Заключына зацягуя вобак ракі. Рудня Астравітая Чэрв.
ВОБАРАТНІК м. бат. Падарожнік. Як жывот баліць, карэня вобаратніку п'юць. Рыбчына Віл. Вобаратнік і шчаўя збірала. Саланое Віл.
ВОБАРТКА, ВОБЕРТКА ж. памянш. да вобарць. Лустачка. Аткрой вобартку хлеба! І старая аткроіла дзве воберткі. Дзяніскавічы Ганц.
ВОБАРЦЬ, ВОБЕРАЦЬ ж. Луста. Вобарць хлеба; дзве вобераці аткроіла. Дзяніскавічы Ганц.
ВОБАТ м. Вобад. Вобат кругом кола. Жодзішкі Смарг. Вобат у коле, на вобадзе шына. Малахоўцы Бар. Вобат кругом абхватвае кола. Вялікія Баяры Шчуч.
ВОБЖЫ мн. Аглоблі ў сасе, баране. У сасе былі вобжы, гужы чаплялі за вобжы. І ў баране вобжы, за іх пастронкі чапляюць. Ахрэмаўцы Брасл. Вобжы ў сасе, дзе гужы чапаюцца. Індра Красл. ∇ Да Юр'я як ары ды ары — хоць вобжай папары, абы чорным дагары. Ухвала Круп.
ВОБЛАК м., ВОБЛАКА н. і ж. Тое ж, што і аблок. Воблак найшоў на небя. Кураполле Паст. За воблак зайшло сонца. Вострава Маст. Адно — воблака, а як многа, то аблокі. Старыя Смільгіні Воран. Адна воблака на небя; сягоня воблак німа, не садзіця бульбу, ня вырасціць. Кураполле Паст.
85 👁