Старонка 32
/ 513
зайцы чыста абгрызлі. Грыкені Вільн. Гэтого року яблынку зайці обгрызлы. Сіманавічы Драг. АБДЗЕЛАВАЦЬ незак. Апрацоўваць. Ён абдзелаваў лён: сеіў, рваў, трапаў. Індра Красл. АБДЗЕЛАЦЬ зак. Абладзіць. Прышоў сын с арміі, маляваў у хаці, усё абдзелаў. Індра Красл. АБДЗЕРЦІ зак. Абадраць. Абдзёр пальца. Чычалі Швянч. АБДЗЕЦЦА зак. Прыбрацца. Абдзеліся дзеўкі ў клёшкі [клёшныя спадніцы]. Ракаўскія Швянч. АБДЗЕЦЬ зак. 1. Надзець, апрануць. Кажух абдзену. Абдзець у рукавы кажух. Ракаўскія Швянч. 2. Закруціць у што-н. Дзяцей абдзець у прасціню. Магуны Паст. АБДЗЁРКА ж. Шатраваная ячная мука. Абдзёрка — абойная мука. Магуны Паст. Абдзёркі свёкар даў. Мішневічы Шум. АБДОЛЯЦЬ, АБЗДОЛЯЦЬ зак. Адолець, пабароць, перамагчы. Каторы з іх абдоляяць? Гэты абздоляяць таго, а ён не хоча, кап не абздоляў. Ракаўскія Швянч. АБДУЖЫЦЬ зак. Пабароць, перамагчы. Абдужылі яго дзеці, хоць ён і больны. Міратычы Карэл. АБДУЛІЦЬ зак. Абсыпаць. Абдуліла: пасеяла карові трохі мукі ў пойла, мо лепей будзе есць? Пацаўшчына Дзятл. Абдулю я цябе пяском. Дакудава Лід.; параўн. літ. dùlti 'ператварыцца ў пыл'. АБДУМАЦЦА зак. 1. Апамятацца, перадумаць. Не паехалі туды жыць, абдумаліся. Паляцкішкі Воран. 2. Успомніць. Я часта забываюсё, а потым абдумаюсё, што мне трэба было ўзяць. Міратычы Карэл. АБДУНУЦЬ зак. безас. Уздуць, раздзьмуць. Бывая карову як абдуня, то змарнее, лопне. Мсцібава Ваўк. АБДУЦЦА зак. 1. Тое ж, што і а б д у н у ц ь. Абдулася карова, бакі поўныя, трэба паганяць. Саланое Віл. 2. Натапырыцца. Абдулася кура, абдуўшыся ходзіць, хворая. Рудня Астравітая Чэрв. АБДУЦЬ зак. безас. Тое ж, што і а б д у н у ц ь. Абдуло карову. Магуны Паст. Травы якой аскубнула карова, зразу яе абдуло. Ракаўскія Швянч. Сёння абдула маю карову: штось з'ела нядобрае. Пацаўшчына Дзятл. Абдула карову, наелася канюшыны. Кіралі Шчуч. АБЕДЗВІ, АБІДЗВЯ, АБЕДЗМІЯ, АБОДЗВЕ, АБЕДВІ, ОБІДЬВЫ ліч. Абедзве. Мы абедзві добрыя. Саланое Віл. З абедзвімі дзеўкамі паехаў. Крынкі Крын. Абідзвя Магдалены. Дзевятні Смарг. Абедзмія дзясна баляць. Міратычы Карэл. Абодзве худзенькія дзевачкі. Тухавічы Лях. Сляпы на абедві вочы. Каменка Стара Сакол. Іі обідьвы дывчята повыходылы замуж. Сіманавічы Драг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁
/ 513