Старонка 318
/ 513
польск. wikt, дыял. wicht 'сталаванне, штодзённая страва, паёк, які выплачваўся збожжам, жыўнасць', wiktovać 'сталаваць, карміць, утрымліваць на сваіх харчах' (СВ, VII, 606—607). ВІЦЦА, ВЫТЫСЬ незак. 1. Расці, абвіваючыся вакол чаго-н. Дзікі вінаграт віўся на шасту. Ахрэмаўцы Брасл. Віецца хмель. Быстрыца Астр. 2. Кружыцца. Віліся сарокі і схвацілі курчака. Кураполле Паст. 3. Клубіцца. Дым віецца, прадуха ёсць у коміне. Кураполле Паст. 4. Намотвацца. Нітка ўецца на клубок. Грыкені Вільн. 5. Выгінацца, перакручвацца. Гадзюкі віліся ў адным клубу. Ёдлавічы Брасл. ▽ Коло сэрця гадына в'ецьця. Сіманавічы Драг. ВІЦЦЁ зб. н. Галлё. Раньшэ крылі віццём. Мішневічы Шум. Віццё, што калкі звязваюць. Ганкі вязалі віццём. Лісна В.-Дзв. Трэба віцця схадзіць у лес — закутаць плот. Азяраны Раг. ВІЦЬ, ВЫТЫ незак. 1. Намотваць ніткі на што-н. Віць ніткі на клубок. Грыкені Вільн. Нітку віюць на верацяно. Магуны Паст. Як віеш ніткі — засмаршка зашмаргнецца. Рыбчына Віл. Клубка в'е. Сіманавічы Драг. 2. Віць вяроўкі. Ён добра ўець вяроўкі. Мярэцкія Глыб. Віюць вяроўкі. Чычалі Швянч. Вяроўкі віюць с канаплі. Магуны Паст. С патрэп'я пута віюць. Кураполле Паст. Даўней з пянькі вяроўкі вілі і лапці плялі. Саланое Віл. Вілі вяроўкі так: звіе вяроўку, а потым на крух і круціць, здратуе, а трэцяй павівае. Паляцкішкі Воран. Путы віюць, вяроўкі вілі з канопляў. Як віць, то хазяін віе. Гемзы Шальч. Я даўней сам віў вяроўкі. Крынкі Крын. 3. Віць, плесці. Віюць вянок. Магуны Паст. Колысь молодусы вынка вылы. Сіманавічы Драг. 4. Рабіць гняздо. Пташачка хароша гняздо ўе. Дзяніскавічы Ганц. Дажа пташка гнязда ня вія ў той дзень. Старыя Смільгіні Воран. 5. Плесці павуціну. Павук уе павуціну. Азяраны Раг. 6. Круціць, віраваць. Віхром вада ўе. Малахоўцы Бар. Мяне ў аўтобусе ўе, галаву марочыць, рваць бярэ. Вецярэвічы Пух. 7. Гнаць. Я ўю іх розгай. Граўжышкі Ашм. ◇ Віе ў галаве — кружыцца галава. Віе ў галаве, аш у вачах міхціцца. Гемзы Шальч.; параўн. літ. výti 'у 1, 2, 4, 7-м знач.' (ЛТ, 171). ВІЧАНКА ж. Скошаная на корм віка. Дай каню вічанкі. Рагулішкі Даўг. ВІШ м., ВІША ж. 1. бат. Від асакі. Віш — е такая трава, асака. Альхоўцы Лях. Віша — трава бальшушчая і рэская, можаш пальца парэзаць; пашла накасіла вішы паслаць карову, бо віша палсухая, расце на сухом, а у вадзе — асака, віша з макушкамі наверсе, як мятла, яна на гравяры расце, сама усока [высокая], у рост чалавека, яе нічога ня есь, можа, зімою ласе пітаюцца; віша пруткая, яе не абложвае снех. Кузьмічы Люб. 2. Трава, якая асталася на зіму не ско
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
/ 513