Старонка 316
◀ / 513 ▶
Даўней вітка пад бэлькай вісела — пастрашыць дзяцей распусных. Быстрыца Астр. Бывала, на прыгоне рабілі і палучалі вітак дабавак. Ахрэмаўцы Брасл. 3. мн. Дубцы для пляцення кошыкаў. Кошыкі круглыя з віток. У кошыку два лукі, жэбры і віткі, віткамі заплецены. Я віткі дзеду прынясу для кошыка. Грыкені Вільн. 4. Галіны, якімі перавіваюць плот, прывязваюць салому на страсе і г. д. Глеймы звязвалі віткамі з лазы. Індра Красл. Плеценая агарожа віткамі выплецена. Ракаўскія Швянч. Плот віткамі перакручвалі. Старыя Трокі Трак. Калы ўб'юць, віткай заў'юць, завітуець віткамі. Віткі з лазы. На дах салому, а на салому — латы і вітка. Калісь былі атосы з вітак пакручаны. Грыкені Вільн. Загінаўся лук, і віткі круціліся, зубы устаўляліся — і барана. Крэва Смарг. Саломы рат расцелеш, патом вітку за грабясту наверх выцягвае і ўвязвае. Беняконі Воран. Круцілі віткі і віткай прывязвалі прывязіну да грабясціны. Гемзы Шальч. Віткай бярозавай прывязуюць салому. Старыя Смільгіні Воран. Віткі рубаюць і круцяле круцяць. Каўняны Гродз. Плаціны перапляталі віткамі. Магуны Паст. Вітка — скручаны дубец, чым прымацоўваецца аглобля да саней. Каляснае Міхал. 5. Умоўны знак, вяха. Вітка — палачкі і да яе прывязваюць пучок саломы. Вітку паставілі на аселіцы — і ніхто не пасець. Гэта знак, што нельзя пасціць. Саланое Віл. Пастаў вітку, кап не хадзілі! Вітка — метка, якая абазначае, што тут пасеў. Палік Барыс. ∇ Вітка б'ець, а касцей не ўломіць, а злосць успакоіць — пра пакаранне дзяцей розгай. Ахрэмаўцы Брасл. ВІТКА ж. Пладовая галінка некаторых культур. У просі вэлікі віткі. Курашэва Чыж. ВІТКА ж. Нізка лісцяў. Вітка кляновых, дубовых лісцяў. Беразіно Докш. ВІТКА ж. Стрэшка над стогам. Вітка над стогам, кап сена не макрэла. Беразіно Докш. ВІТОХ гл. ВЯТОХ ВІТРАК м. Ветраны млын. Былі ветраныя млыны, і зовюць вітрак, у ім крылі на вінце, у кош засыпалі зярно, а мука сыпалася ў скрыню. Ахрэмаўцы Брасл. ВІТРАКІ мн. Летні абутак, басаножкі. Абула вітракі і пабегла. Саланое Віл. ВІТРЫК гл. ВЕТРЫК ВІТРЫТЫ гл. ВЕТРАЦЬ ВІТУХА ж. Вітушка. З пачынка звівалі ніткі на вітуху. Рыбчына Віл. ВІТУШКА ж. Тое ж, што і вітуха. З верацяна на вітушку маталі, бывая, з вітушкі снавалі. Гемзы Шальч. Пражу са шпулі маталі на вітушку. Лоск Валож. Пралі і маталі на вітушку. Новыя Мацалі Варэн. На вітушку звівалі ніткі са шпулі і сушылі, з вітушкі снавалі кросны. Рудня Астравітая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 513 ▶