Старонка 315
◀ / 513 ▶
ВІРЫСТЫ прым. Глыбокі, з наяўнасцю віроў. Вірыстая рэчка: берагі абрывістыя, глыбокая. Гемзы Шальч. ВІР'ЮК м. Тое ж, што і вірок. Вір'юк — ім віем клубок. Магуны Паст. ВІСАРВАГА гл. ВАСАРВАГА ВІСЕЦЬ, ВІСЕЦІ незак. Вісець, звісаць. Армяк будзіць вісець. Мярэцкія Глыб. Вісяць штаны на сцяне. Саланое Віл. Ішчэ адна торба вісець. Хай вісяць стаканы на плоце. Мсцібава Ваўк. Вісяць соплі са страхі. Новікі Гродз. То сапляки да долу вісяць, калі пасля адлігі мароз. Дзяніскавічы Ганц. Вісіт конэц намэткі. Смаляніца Пруж. Нічальніцы ў кроснах вісяць на ручкох. Дакудава Лід. Будзя дошч — як у мяху вісіць. Бакшты Іўеў. ВІСКЛІВЫ прым. Плаксівы. У яе дзіця вісклівая. Рыбчына Віл. ВІСЛА ж. бат. Ніцая вярба. Вісла расцець, сукі к долу апушчаны. Вясной вісла каткі выпускаіць. Дугі гнуць з віслы. Кураполле Паст. У віслы лісця вузянькая, гэта дрэва насаджана каля рэчкі. Ракаўскія Швянч. ВІСЛА ж. зневаж. Гультайка. Меншая дачка — вісла, не памагала мацяры. Вецярэвічы Пух. ВІСУС м. асудж. Гуляка, прайдзісвет. Вісус ты! Паляцкішкі Воран.; параўн. польск. wisus 'свавольнік, гарэза'. ВІСУШЧЫ, ВІСЮШЧЫ прым. Вісячы. Вісушчая лямпа была. Кураполле Паст. Вісушчыя часы купіла. Ністанішкі Смарг. У кальбелях вісушчых гутаталіся. Ісерна Слуц. Вісюшчая калыска была. Індра Красл. ВІСХВА ж. бат. Від асакі. Пакасілі вісхву. Быстрыца Астр.; гл. віксá. ВІСЯЛО гл. ВЕСЯЛО ВІСЯЛОСЦЬ ж. Весялосць. Сядзіць адна, ей вісялосці німа. Кураполле Паст. ВІСЯЧЫ прым. Тое ж, што і вісушчы. І вісячы світач быў у кага. Саланое Віл. ВІТ гл. ВІД ВІТАВАЦЬ незак. Пераплятаць хворастам, дубцамі. Вітуюць віткамі плот. Грыкені Вільн.; параўн. літ. (ap)vytúoti, (ap)vyčiúoti 'абкруціць дубцамі, хворастам'. ВІТАХ гл. ВЯТОХ ВІТАЧКА ж. памянш. 1. Адна столка ў вяроўцы. Завяска ў мяшку разбрызгалася на вітачкі. Гемзы Шальч. 2. Дубец. Вітачка з бярозы малодзенькай. Беняконі Воран. ВІТАШОК гл. ВЕТАШОК ВІТКА ж. 1. Дубец. Якуб вітку браў і паехаў. Віткай каня паганяе. Магуны Паст. Вырубалі вітку і мералі азярко — дна не дасталі. Старыя Смільгіні Воран. Вітка — гнуткая галінка. Чычалі Швянч. 2. Розга. Вітка з веніка магла быць.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 513 ▶