вільготны брыкет. Старыя Смільгіні Воран. Вільготная пагода. Кіралі Шчуч.; параўн. вільгаць.
ВІЛЬГОЦЬ гл. ВІЛЬГАЦЬ
ВІЛЬЧАК м. заал. Аўчарка. Вільчак — сабака воўчай пароды, вільчакі — добрыя сабакі. Гемзы Шальч.
ВІЛЬЧАСТЫ прым. Тое ж, што і вілаваты. Вільчаста дрэва. Номікі Бабіц.
ВІЛЬЧЫК м. Верхні стык страхі. Вільчык высцілаецца кастрыцай. Беразіно Докш. Старану жыта наклоў пад самы вільчык. Пацаўшчына Дзятл.
ВІЛЯЦЬ незак. Махаць, віляць. Сабака толькі хвастом віляя. Гемзы Шальч.
ВІЛЯЦЬ незак. 1. Падзываць. Вазьму хлеба і буду курэй віляць. Мярэцкія Глыб. Хлапчук віляў-віляў куранят, падляцеў і схваціў [кураня]. Кураполле Паст. 2. перан. Зводзіць, спакушаць. Яна віляіць чужога мужыка. Яна яго віляіць, мусі, а ня думаіць за яго ісці. Кураполле Паст. Ён віляў-віляў дзяўчыну і не жаніўся, змайначыў слова. Малькуны Ігн.; параўн. літ. vilióti 'тж'.
ВІМА гл. ВЫМЯ
ВІНА ж. Вінаватасць, віна. Іха віна, што ён такі. Бакшты Іўеў. Ён на мяне віну складае, а я гэтага не рабіў. Гемзы Шальч. Віны не даказана. Валынцы В.-Дзв.
ВІНАВАТЫ, ВІНАВАТ прым. Які вінен каму-н. Вінаваты, хто мае доўг. Я яму вінавата хлеба. Ністанішкі Смарг. Яна мне дзенех вінавата. Паляцкішкі Воран. Я вінават табе, я ў цябе аддалжаў грошы. Стары Свержань Стаўб. ∇ Не плаціць багаты, але — вінаваты. Номікі Бабіц.
ВІНАВАЦІЦЬ незак. Абвінавачваць. Ён усіх вінаваціць. Малахоўцы Бар. Цябе ніхто не вінаваціць. Альхоўка Навагр.
ВІНДА ж. 1. Кол, тоўстае палена з завостраным канцом. Як нада што падважыць, то падсаджуем вінду пат камень, пад браўно падбіваем вінду і падымаем. Вінда — таўстая і длінная палка. Гемзы Шальч. 2. Прыстасаванне для падняцця цяжкасцей. Вінда — блок, кола с пасам падымаць цяжасці. Мярэцкія Глыб. Вінда — падымаць балкі ўверх на казёл, як доскі пілавалі. Ахрэмаўцы Брасл. Віндай падымаюць камянь, дзерава, усе цяжасці. Бакшты Іўеў. Вінда на сталюгу паднімая броўна. Дакудава Лід. Дзве пласціны, калаўротак, перакладзіна, кальцо кладзем — і вінда. Малахоўцы Бар. Прывязем да млына вос, мяшок на вінду — і пацягне наверх. Мсцібава Ваўк. 3. Доўгая жэрдка, прымацаваная да столі, для падвешвання калыскі. Када маленькіх рабят калыхалі, то рабілі вінду — калыска прывязвалася да палкі такой, яна хістаецца. Быстрыца Астр. 4. Прыстасаванне для катання на лёдзе. Вінду рабілі так: заганялі калка ў лёд, санкі прывязвалі і на санках каталіся. І так забіваліся на льду, як на вінду хадзілі.
82 👁