ВІЁРКА ж. Вавёрка. Віёрка скача па дрэву. Мсцібава Ваўк.
ВІЖАВАЦЬ незак. 1. Пільна і недаверліва сачыць за кім-н. Да не віжуй за мною, бо я ўсе роблю ак трэба. Вялікія Аўцюкі Калінк. 2. Выведваць. Не, яна так не прыдзя: як зайдзя, дак толькі віжуя і віжуя. Вялікія Аўцюкі Калінк. 3. Падпільноўваць здабычу. Кот віжуя, хоча мыш злавіць. Старое Сяло Зэльв. 4. зневаж. Шнырыць, гойсаць. Што ты віжуеш, як сука па памыях! Навасёлкі Свісл.
ВІЖДЖАЦЬ незак. экспр. Вішчаць. Чаго ты віжджыш?! Граўжышкі Ашм.
ВІЗАЦЬ гл. ВЯЗАЦЬ
ВІЗУТА ж. асудж. Сарвігалава, прайдзісвет. Яна візута добра — абсмяяць, абгаварыць. Візута добрая на ўсе штукі! Каторыя візуты, тыя скора замуш выходзяць. Гемзы Шальч.
ВІК гл. ВЕК
ВІКА, ВІГА ж. бат. Віка. Віка добра расцець. Магуны Паст. Вігу з аўсом сеюць. Мсцібава Ваўк. Віга стручастая. Ністанішкі Смарг.
ВІКЛІНА ж. бат. Вербалоз. На вікліне розгі проста растуць, рукой можна дастаць. Гемзы Шальч.
ВІКСА, ВІКСВА ж. бат. Від асакі. Адна вікса. Карова не есь віксы. Рагулішкі Даўг. Віксу каровы не ядуць. Ёдлавічы Брасл. Віксва пры балотах расцець, нядобрая трава, не натта добра ядуць каровы. Малькуны Ігн. Віксва — жорсткая, на балотах расцець. Ракаўскія Швянч. Віксвы накасіў. Чычалі Швянч. Віксва расце пры мокрых мястах, яе косяць, сена ні вельмі добрая. Быстрыца Астр.; параўн. літ. viksva 'тж.'
ВІЛАВАТЫ прым. Раздвоены. Як зрасліся дзве дзеравіні разам, то вельмі вілаваты дуп ці бяроза вілавата. Дрэва на два сукі — таксама вілаватая. Саланое Віл. Вілаватае дзерава. Талейкі Швянч. Вілаватая ёлка, сосна, нікуды не гадзіцца, толькі як студні капалі, то вілы ставілі і свіршню клалі. Гемзы Шальч. Саха вілаватая каля студні. Вялікія Баяры Шчуч. Вілаватая дзерава ішло на саху. Вязынка Маладз. Вілавата дзерава шукаюць на саху, а на саху кладуць пругло і шворань зацягваюць. Вецярэвічы Пух.
ВІЛАВІСКА н. Вілачнік. Вілавіска паламалася, нада зрабіць новая. Рагулішкі Даўг.
ВІЛАВІШЧА н. Тое ж, што і вілавіска. Зрабіў вілавішча вілы насаджваць. Ахрэмаўцы Брасл.
ВІЛАЎЁ н. Тое ж, што і вілавіска. Вілаўё зрабіў да вілаў. Рагулішкі Даўг.
ВІЛАЧКІ толькі мн. Рагач у калаўроце. У вілачках зубэ, а на шпень шпуля насаджваецца. Вецярэвічы Пух.
ВІЛАЧНІК, ВІЛАШНІК м. Ручка ў вілах, што гаршкі бяруць. Вілачнік зламаўся. Вязынка Маладз. Паскрабі вілач-
88 👁