абвінець i ляжыць, быццам спіць. Саланое Віл. 3. Абкруціць чым-н. Цэпам абвінуць плыт, i не пайдзець ён дальшэ. Кураполле Паст. ◇ Абвінуць каля пальца. Каля пальца абвінуць не далі. Груздава Паст. Замуш Таня ішла, ля пальца абвінуць з дому не ўзяла. Вецярэвічы Пух.; параўн. літ. apvynioti 'тж' (ЛТ, 176), бел. завінуць, завінаць. АБГАВАРАВАЦЬ, АБГАВАРВАЦЬ, ОБГОВАРУВАТЫ незак. Абгаворваць. Яна людзей абгаваравала з нох да галавы. Груздава Паст. Свякроў нявесту абгаварвая. Кіралі Шчуч. Всіх вона обговарувала. Сіманавічы Драг. АБГАЛАШЫЦЬ зак. Абарваць, абламаць лісце, златашыць. Увесь сланечнік абгалашыла, каб не зацяняў. Вялікія Баяры Шчуч. АБГАЛЯЛЕДЗЕЦЬ зак. Астыць. Абгаляледзея бульбачка, ідзіця есця. Бакшты Іўеў. АБГАНІ толькі мн. Галоўкі ў санях. Абгані паламаліся. Мачаск Бярэз. АБГАНЯЦЬ незак. Здзьмухваць (ветрам). Краса зрываецца ветрам, вецер абганяе. Крэва Смарг. АБГАРАДЖАЦЬ незак. Абгароджваць. Трэба абгараджаць буракі, кап свінні не лезлі. Паляцкішкі Воран. АБГАРАК, АГАРАК м. Прыгарак. Дай мне абгарак, я люблю. Быстрыца Астр. Дзеці любяць агаркі, б'юцца за іх. Жодзішкі Смарг. АБГАРАЦЬ зак. Абараць. Хлопяц абгора бульбу. Быстрыца Астр. АБГАСАЦЬ незак. Тушыцца, гаснуць. Агонь абгасая ветрам. Номікі Бабіц. АБГІНІЦЬ зак. Пакрыцца інеем. Абгініла — марозам абышло белым. Магуны Паст. АБГЛАДАЦЬ зак. Абкусаць. Прусакоў многа было, даўней абгложуць лыткі. Валынцы В.-Дзв.; параўн. руск. обглодать 'тж'. АБГЛЯДАЦЦА гл. АГЛЯДАЦЦА. АБГНІЛЫ прым. Спарахнелы. Абгнілы пень, зараз рассыплецца. Беразіно Докш. АБГОНІНА зб. ж. Адходы ад шатравання. Ячмень шатруюць, палучаюцца шатравіння, ці абгоніна. Вязынка Маладз. АБГРАПСЦІ зак. Абгрэбці. Як змалоціш, нада абграбсці салому, каласы, а зярно зграбаць у кучу. Лісна, Валынцы В.-Дзв. АБГРУЖАЦЦА незак. Разгружацца. Абгружаўся грузавік каля возіра. Палік Барыс. АБГРЫЗАЦЬ, ОБГРЫЗУВАТЫ незак. Аб'ядаць кару. Зайцы зімой сады абгрызаюць. Швэды Вільн. Гэту яблынку зайці кажну зыму обгрызують. Сіманавічы Драг. АБГРЫСЦІ, ОБГРЫСТЫ зак. Аб'есці кару. Яблынку зо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
134 👁