Старонка 306
◀ / 513 ▶
ВЕЧКО н. Тое ж, што і вёрхнічка. Вечко ад бойкі трэба памыць. Мсцібава Ваўк. ВЕЧНА, ВЕЧНЕ прысл. Заўсёды, пастаянна, увесь час. Яна вечна ў рабоце. Лісна В.-Дзв. Вечна так было і так будзіць. Ахрэмаўцы Брасл. Вечне занята ты — гэта таму, што ты пільніцай радзілась. Я вечне не маю часу. Яна вечне жывець так. Кураполле Паст. Ён вечне ідзе, зарабляе на корм — хаваем кароўку. Новікі Гродз. ВЕЧНЫ ПОКУЙ. Вечны спакой. Мама, вечны ей покуй, ляжала ў бульбя забітая. Вечны покуй яму, ён быў аптэкар. Гемзы Шальч.; параўн. польск. pokój 'спакой, супакой'. ВЕШАК, ВІШАК, ВЯШАК м. Вешалка. Вешак трэба прышыць. Грыкені Вільн. Вішака прышый до пальта. Сіманавічы Драг. Вяшак трэба прышыць. Жылі Іўеў. ВЕШАЛКА ж. Тое ж, што і вёшак. Прышыла вешалку. Рыбчына Віл. Вешалка парвалася ў пальце. Беразіно Докш. ВЕШАЛЬНІК м. Сук, на які ставяць вулей. Масілавічы Сл. ВЕШАЧОК м. памянш. да вёшак. Вешачок да кажуха прышыць нада і павесіць на цвек ці на шарагі. Гемзы Шальч. ВЕШЧАВАЦЬ незак. Прадракаць, прарочыць. Сава на ўсё вяшчуець. Саланое Віл. ВЕЯЛАЧКА ж. памянш. да веялка. Была веялачка, бывала, перавею кучу вялікую. Саланое Віл. ВЕЯЛКА, ВЕІЛКА, ВІЯЛКА ж. Тое ж, што і авеянка. Была веялка драўляная, што веялі на таку. Саланое Віл. Веялка дзеравянная, выдаўбаная, з ручкай недзе ў мяне была. Гемзы Шальч. Арпаў не было, веялкі былі, як савок. Рыбчына Віл. Абмалочанае збожа венічкам змятуць павярху, кап яно было чыста і патом ссоўваюць яго ў кучу і веяць веялкай дзеравяннаю, ручною. Махнуў веялкаю — зярнята ляцяць даляй, а мякіна — бліжай. Альхоўка Навагр. Веялкай веялі. Відаўцішкі Вільн. Веялка — карытка такое з ручкай. Грыкені Вільн. Веялкай бераць і раскідаваюць — зярняты далёка ляцяць. Лісна В.-Дзв. Веілкай зярно веялі. Беразіно Докш. Віялы віялкыю, дэ хто — гархом [арфай]. Сіманавічы Драг. ∇ Дошч, што веялкай, веіць. Саланое Віл. ВЕЯЛКІ, ВЕЯНКІ мн. 1. Вейкі. Мы гаварылі веялкі, а цяпер — расніцы. Дакудава Лід. О, якія бальшыя веялкі! Пацаўшчына Дзятл. Веялкі пафарбавала. Галубы Маст. У яе веялкі густыя. Сакаляны Сакол. Веялкі на воку. Воўкуш Ліпск. 2. Павека. Сцягвае веялку. Старое Сяло Зэльв. На веялках валаскі. Альхоўка Навагр. Веянкі бальшыя. Навасёлкі Свісл.; гл. вейкі. ВЕЯНЯ, ВІЯННЕ н. Веянне. Да веяня жыта пераграбаюць. Кураполле Паст. Шэ на годыну віяння. Сіманавічы Драг. То молотінне, то віянне. Відзібар Стол.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 513 ▶