Старонка 302
◀ / 513 ▶
і звязваюць, так робяць вершу. Вершы ставяцца зімою, калі ў азёрах задыхаецца рыба. Альхоўка Навагр. Вершы ставяцца пад лёт. Бакшты Іўеў. Верша на рыбу пляцецца з лазовых дупцоў. Вострава Маст. Верша — лавушка, сплеценая з дупцоў. Дакудава Лід. ВЕРШАК м. Вешалка. Вершак, што вешаюць адзежу. Новікі Гродз. ВЕРШНЯК гл. ВЯРШНЯК ВЕРШЧАКА гл. ВЕРАШЧАЙКА ВЕСЕЛУХА, ВЕСЯЛУХА ж. Вясёлка. Веселуха пошла по небу, берэ воду, круг веселух угледзіш — перастаня дож. Малыя Аўцюкі Калінк. Весялуха бывая пасля навальніцы. Альхоўцы Лях.; гл. ДАБМ, карта № 312. ВЕСІЦЬ незак. Вешаць. Трэба бяльё весіць на вяроўку. Паляцкішкі Воран. На жэрдачкі весілі снапы лёну ў лазні. Старыя Смільгіні Воран. ВЕСЛАВАЦЬ незак. Грэбці вёсламі. Вяслуюць вяслом лотку. Гемзы Шальч. ВЕСЛІЦА ж. Сходы, драбіны. Ён ідзець, як па весліцы. Пашоў і пашоў, як па весліцы. Лісна В.-Дзв. ВЕСНІКІ толькі мн. Брамка. Веснікі адчыні! Пацаўшчына Дзятл. Гэтыя адкрываюць веснікі, як з возам едуць. Міратычы Карэл. ВЕСНІНА ж. Веснавая воўна. Весніна валіцца харашо. Даўней, еслі не весніна, то не браліся валіць валінкі. Рагулішкі Даўг. ВЕСНІЦА ж. Адна створка ў варотах. У варотах вялікія весніцы, бываюць і дзве, і адна. Малахоўцы Бар. ВЕСНІЦЫ мн. Вароты. Зачыні весніцы! Навасёлкі Свісл. ВЕСНЯКЕ мн. Веснавыя парасяты. Вясняке найлепей купляць на сала, гэта марцовыя парасята. Кіралі Шчуч. ВЕСНЯНЫ, ВЕСНЯННЫ гл. ВЯСНЯНЫ ВЕСЦІ, ВЯСЦІ незак. 1. Весці на павадку (пра жывёлу). Ну, вядзіма карову ў поля! Гемзы Шальч. Яны канавай каня вядуць. Саланое Віл. 2. Кіраваць гаспадаркай. Ён сам хазяйства вядзець. Кураполле Паст. 3. Пракладваць дарогу. Тут вядуць дарогу. Жылі Іўеў. 4. Цяліцца. Як карова цялё вядзе, то патугі яе бяруць. Гемзы Шальч. ◊ Весці гутарку — размаўляць. Зберацца старыкі, па-старыкоўскі гавораць, сваю гутарку вядуць. Ністанішкі Смарг. ВЕСЦІСЯ, ВЯСЦІСЯ, ВЫСТЫСЬ незак. 1. Гнездавацца, жыць, пладзіцца. У калодах пшчолы вяліся. Судэрва Вільн. У садзе пташкі вядуцца. Мсцібава Ваўк. Якая скаціна тут будзя вясціся?! Ракаўскія Швянч. У нас вёўся бусял на ліпе, пакуль прынясе трэску — вецер скіня, што прынёс раней. Граўжышкі Ашм. Шпакі пад крышаю вядуцца. Мсцібава Ваўк. Ёсць ластаўкі, што па норах вядуцца. Гемзы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 513 ▶