гаспадарчым будынку. Верая — папярочная бервяно, якое кладзецца между сохамі ў гумне. Зачапіў вяроўку за вераю, а вяроўка перарвалася. Бакшты Іўеў. Ціпер баба, як верая ходзіць, поўна. Кіралі Шчуч.
ВЕРБА гл. ВЯРБА
ВЕРБАЛКА ж. Бервяно, на якое кладзецца столь. На вербалках паталок будзіць ляжаць. Скрудалена Даўг. Вербалка ідзе чэраз весь дом на паталку. Медумі Даўг.
ВЕРБАЛОЗНІК, ВЕРБАЛЭЗНІК м. бат. Вербалоз. Як дзе мокрае месца, там і вербалозніку многа. Пацаўшчына Дзятл. Вербалэзнік ля ракі расце. Рудня Астравітая Чэрв.
ВЕРБАТА гл. ВІРБАТАЯ
ВЕРГНІ гл. ВЕРХНІ
ВЕРЛАВОКІ гл. ВІРЛАВОКІ
ВЕРТКІ прым. Вёрткі. Ну і верткі хлопчык. Галубы Маст.
ВЕРХ м. Верхняя частка чаго-н. 1. Вяршаліна дрэва. Вецір зламаў верх дрэва. Дрэва без вярха. Мярэцкія Глыб. 2. Верх снапа. Альхоўка Навагр. 3. Века ў скрыні, куфры. У скрыні верх пачці знімаўся. Судэрва Вільн. 4. Слой смятаны. Хто верх сабраў, а ты еш сараквашу. Кураполле Паст. Верх нада зняць з гладышкі. Малыя Аўцюкі Калінк. 5. Кончык пальца. Вярхі пальцаў атмаразіў. Жылі Іўеў. ◊ З верхам — вышэй берагоў, з лішкам. Кошык з верхам [бульбы]. Номікі Бабіц.
ВЕРХАВІК м. Верхні камень у жорнах. У жорнах верхавік і сподні камень. Глівін Барыс.
ВЕРХАВІНА, ВЕРХАЛІНА ж. Вяршаліна. Верхавіна дрэва. Голая верхавіна стаяла. З верхаліны доскі благія. Міратычы Карэл.
ВЕРХАВОДКА ж. заал. Сялява. Верхаводку яшчэ называюць і ўклейкай. Глівін Барыс.
ВЕРХАВОТКА ж. 1. Верхаводка. Верхавотка, калі вада паверх лёду. Гемзы Шальч. 2. Верхняя вада ў студні. Номікі Бабіц.
ВЕРХАВОЦЯ зб. н. Бросня. Капуста верхавоцям занялася, нада зняць верхавоця. Кураполле Паст.
ВЕРХАЛІНА гл. ВЕРХАВІНА
ВЕРХАМ прысл. Вярхом. Верхам на кані едзе. Альхоўка Навагр.
ВЕРХАЎЁ, ВЫРХОВ'Е зб. н. 1. Тое ж, што і верхавоця. Нада верхаўё сабраць, ужо сплеснела капуста. Рыбчына Віл. Верхаўё нада сабраць у капусці, яно горкая і пляснівая. Валынцы В.-Дзв. 2. Верхні слой сена ў стозе. Стога забралы, осталось вырхов'е і сподов'е, трэба тожэ прывызты, будэ корову пудослаты. Сіманавічы Драг.
ВЕРХНАСЦЬ ж. Верх, перавага над кім-н. Яна верхнасць, волю мая над ім. Рудня Астравітая Чэрв.
83 👁