але людзі расказвалі, што чэрці плудзяцца ў Дзярвіне [назва балота]. Кураполле Паст.
ВАЧАКАВА'ТЫ прым. біял. З парасткавымі вочкамі. Вачакаватая бульба. Гемзы Шальч.
ВАЧАЛУ'ПЫ прым. Вірлавокі. Вачалупы нейкі маліц. Валынцы В.-Дзв. Вачалупы нейкі пашоў. Лісна В.-Дзв.
ВАША' ж. Вош. Цяпер дзеці ня знаюць, што за ваша. Рагулішкі Даўг. Даўней зберацца і вашэй шукалі, а цяпер німа ні вашэй, ні блох. Едлавічы Брасл.
ВАШАВА'ЦЬ, ВАШОВА'ТЫ незак. Інтэнсіўна і напружана працаваць на цяжкой рабоце. 1. Выцягваць бярвенне з вады на бераг ракі. Паедзем вашаваць лес. Ён лес вашаваў. Рыбчына Віл. Лес вашуюць. Кіралі Шчуч. 2. Насіць, варочаць каменне. Цяжко майстрам, як каменя вашуюць. Пайду вашаваць вялёзныя каменя. Вострава Маст. 3. Насіць, падымаць ваду, сена, бульбу і інш. Вот вашуя — цяжка носіць. Быстрыца Астр. Вашуя ваду палівaць гарот. Бакшты Іўеў., Рыбчына Віл. Вашуюць сена, канюшыну. Мы цэлую ноч вашавалі. Кіралі Шчуч. Нада вашаваць канюшыну — высако падымаць. Гемзы Шальч. Узялі канюгу і вашавалі — даставалі шуфлямі картошку са склепа. Дакудава Лід. Усю ноч віку вашаваў. Старыя Смільгіні Воран. Сена вашавалі на вос. Мсцібава Ваўк. Вашуе сіно, мышкы, дэрыво. Сіманавічы Драг. 4. Працаваць доўга, цяжка. Вашаваў цэлы дзень. Асавец Віл. Вашаваць — цяжка работаць, перакладаць што-н. Старыя Трокі Трак. Цэла лета вашуя і вашуя адна, кап хоць хто памох. Засецце Дзятл. Вот вашаваў сёння многа. Кураполле Паст. Ідзі ты вашуй! — Я не пайду вашаваць, я сама сабе цяжкая. Кіралі Шчуч. 5. Калыхаць дзіця. Аберучкі вашую дзіця — і не спіць. Вецярэвічы Пух. Гэта дзіця вашуй і вашуй. Вострава Маст. Вашую гэту колыску вашую, вжэ рук ны чуты. Сіманавічы Драг. 6. Рыць зямлю (пра свіней). Вашуя свіня прумень — німа рады. Міратычы Карэл., Альхоўцы Лях. Свінні вашуюць сенакос, картошку звашавалі. Рудня Астравітая Чэрв. Вашуюць свінні зямлю. Мачаск Бярэз. 7. перан. Гарэзаваць. Што ты тут вашуеш, дурэіш?! Ухвала Круп. Не вашуй! — Упіўся, дык спаць кладзіся! Беразіно Докш.; парайн. польск. waszować 'выцягваць з вады бярвенне ў час сплаву лесу' (СВ, VII, 472), літ. vąšuoti 'цягаць, цяжка працаваць, размякчаць скуру, біць, вымаць кручком' (ЛТ, 170).
ВАШАНО'Г м. Карантыш. Пётр — вашаног і нерослы. Кураполле Паст.; парайн. літ. vąšas 'крук'.
ВАШАНО'К м. памянш. Вашанё. З вашанка вырасце вельга вош. Мсцібава Ваўк.
ВА'ШКА I ж. заал. Страказа. Вашкі летаюць ля вады. Мсцібава Ваўк. Е інашчыя вашкі — у выглядзе палачкі. Альхоўцы Лях.; парайн. польск. ważka 'тж', літ. ožka 'конік'.
109 👁