Старонка 291
/ 513
Прынёс ваўчанюка з лесу. Гемзы Шальч. У лесе натрапіў на нару, а там — ваўчаняк ляжыць. Азяраны Раг. ВАЎЧАНЯТКО н. памянш.-ласк. да в а ў ч а н ё. Пагляджу ў нору — аж там ваўчанятка — мажнейшыя, як Юлькаў сабачка. Альхоўцы Лях. ВАЎЧАРКА ж. бат. Сівец. У нас ваўчарка расцець, яе каля лесу многа. Малькуны Ігн. ВАЎЧОК м. Бусак з некалькімі кручкамі на канцы. У мяне ёсць ваўчок, што даставаць вядро із студні, як утопіцца. Гемзы Шальч. ВАЎЧОК м. Верх страхі, вільчык. Трэба трэння нацягаць і ваўчок залажыць на страсе. Рудня Астравітая Чэрв. ВАЎЧОК м. заал. Насар. Ваўчок — як ёрш, толькі большы, нос длінейшы і пятны чорныя на ім. Глівін Барыс. ВАЎЧЫНЫ прым. Воўчы. Там самы ваўчыны перахот. Груздава Паст. ВАЎЧЫНЫЯ БЗДЗІНЫ мн. бат. Порхаўка. Ваўчыныя бздзіны як націснеш — пыл з яго прэць сколькі сілы. Мярэцкія Глыб. ВАЎЧЫНЫЯ, ВОЎЧЫЯ ГРЫБЫ, ВОЎЧА ГРЫБЭ мн. бат. Неядомыя грыбы, паганкі. Кінь, гэта ваўчыныя грыбы. Беразіно Докш. Воўчыя грыбы не ядзяць. Дзяніскавічы Ганц. Воўча грыбэ не вары — атруесся. Кіралі Шчуч. ВАЎЧЫНЫЯ, ВОЎЧЫЯ КРАСЫ толькі мн. біял. Перыяд цечкі ў ваўкоў. Ваўчыныя красы бываюць у раштоўку. Валынцы В.-Дзв. Воўчыя красы — перыят такі, воўкі гуляюць. Індра Красл. ВАЎЧЫЦА ж. Ваўчыха. Мярэцкія Глыб., Грыкені Вільн., Гемзы Шальч. Быў случай адзін: пашоў я ў лес, у грыбы, гляджу — ваўчыца двух ваўчанят вядзець. Саланое Віл. ВАЎЧЫЦА ж. бат. Тое ж, што і в а ў ч а р к а. Ваўчыца расце каля лесу, яна перамерзня і косяць. Быстрыца Астр. ВАХКАЦЦА незак. Гайдацца зверху ўніз, вагацца. Асвер толькі вахкаіцца, як ваду бяруць. Саланое Віл. ВАХКІ прым. Важкі. Плацце вахкое, мацерыя вахкая. Саланое Віл. ВАХЛАТКА ж. Футравая шапка. Вахлатка у яго была, футраная. Рыбчына Віл. ВАХТАВАЦЦА незак. 1. Гушкацца. Даўней дзеўкі, хлопцы вешаюць калыску і таку і як яны вахтуюцца. Рыбчына Віл. 2. Віхляцца. Піла вахтуіцца, як адзін пілуіш дровы. Мярэцкія Глыб.; параўн. літ. vaktúoti 'калыхаць з разгонам' (пра дзіця ў калысцы). ВАЦІЛНА ж. Вяроўка ў рыбалоўнай снасці. Вацілна прывязваецца да душкі таптухі. Вецярэвічы Пух. ВАЧАВІТКА прысл. Увачавідкі. Я вачавітка не бачыла,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
/ 513