АБАЛАЧОК, ОБОЛОЧОК м. памянш. да а б а л а к а. Абалачок найшоў на сонца. Рудня Астравітая Чэрв. Чясом з оболочка дошч пыйдэ. Сіманавічы Драг. АБАЛВАНЕЦЬ зак. груб. Здурнець. ▽ Што п ты абалванеў! Рыбчына Віл. АБАЛІЦЬ зак. Абліць. Абаліў мяне ўсю. Стральцы Гродз. АБАЛОНА, АБАЛОНЯ ж., АБАЛОНЬ м. і ж., ОБОЛОНЬ ж. Слой драўніны паміж карой і стрыжнем, абалона. Абалона тоўста ў дзераве, у каждум дрэве абалона, у хвойцы найтаўшчэйша абалона, у елцы абалоны крышку, асаротку больш. Міратычы Карэл. У дзераве кругом абалоня, а тады стрыжань. Рудня Астравітая Чэрв. Абалонь густаслойны. Ахрэмаўцы Брасл. Абалонь абгніла. Мсцібава Ваўк. Абалонь у дзераве зверху, а ў сярэдзіне сэрцо. Старое Сяло Зэльв. Стрыжінь твырдіша за оболонь. Сіманавічы Драг. АБАЛОНАЧКА ж. памянш. да а б а л о н к а. Абалоначка сала вісіць, чужніку дзяржалі. Кураполле Паст. АБАЛОНІСТЫ, ОБОЛОНЫСТЫЙ прым. Які мае тоўстую абалону. Дуб абалоністы. Хвоя абалоністая дзярэцца на лучыну. Азяраны Раг. Абалоністае дзерава бяз сэрца, някрэпкае. Пацаўшчына Дзятл. Оболоныстэ дэрыво на хату ны годыцьця. Сіманавічы Драг. АБАЛОНКА ж. 1. Кавалак сала. Абалонка сала вісіць. Кураполле Паст. 2. Шкло ў акне. Абалонку пабіў. Стральцы Гродз. АБАЛОНЫ мн. Клятчасты ўзор на матэрыі. Даўней ткалі ў абалоны коўдры. Жыдзевічы Іўеў. АБАЛОНЬ гл. АБАЛОНА АБАЛОНЬ м. Бераг ракі. Вясною выгнала яго [труп] на абалонь, прыгнала к кусту. Вецярэвічы Пух. АБАЛОНЯ гл. АБАЛОНА АБАЛЯВЕЦЬ зак. Пакрыцца язвамі, струпамі. Як пасядуць скулы, то кажуць, што чалавек увесь абалявеў. Альхоўка Навагр. АБАПАЛ 1. прысл. З абодвух бакоў. Ашалявалі хату абапал. Стральцы Гродз. У лесе е брады, абапал лес стаіць. Дзяніскавічы Ганц. 2. прыназ. Навокал, каля. Калісьці абапал стала яны пасядуць. Груздава Паст. АБАПНУЦЬ, ОБОПЯТЫ зак. 1. Абкрыць, ахінуць. Абапнеш пасцілкай калыску і жнеш. Саланое Віл. Радюшкыю колыску обоп'яла. Сіманавічы Драг. 2. Завесіць. Пасцілкай абапнець вакно. Саланое Віл. АБАРАНА гл. БАРАНА АБАРАНКА ж. Кольца з вітак для замацавання зуба ў баране. Былі драўняныя бароны, лук такі, па тры лясачкі і дзве абаранкі. Грыкені Вільн. АБАРАЦЕНЬ м. фальк. Пярэварацень, ваўкалак. Чалавек
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
100 👁